Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўляюцца авіярэйсы паміж Беларусьсю і Ізраілем


Аэрапорт «Бэн Гурыён» каля Тэль-Авіву, ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт «Бэн Гурыён» каля Тэль-Авіву, ілюстрацыйнае фота

Квіткі на люты і сакавік ужо прадаюцца на сайце авіякампаніі Arkia.

Пачынаючы з 2 лютага рэйсы будуць выконвацца ў панядзелкі і пятніцы ў абодва бакі. Працягласьць палёту — ад 3:30 да 3:50.

Arkia — другі па велічыні грамадзянскі авіяперавозчык Ізраілю з 6 самалётамі.

Кошт квіткоў на сёньня 244–273 даляры ў адзін бок.

30 траўня 2022 году «Белавія» паведаміла, што ўлады Ізраілю адмовілі ў абслугоўваньні ейных самалётаў у аэрапорце Тэль-Авіву.

Так спыніліся рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў, якія ажыцьцяўляліся з 1996 году.

У сьнежні 2021 году «Белавія» была ўключаная ў санкцыйны сьпіс Эўрапейскага зьвязу.

У красавіку 2022 году Міністэрства гандлю ЗША абмежавала палёты ў Беларусь або Расею самалётамі, якія належаць або кіруюцца Беларусьсю і вырабленыя ў ЗША. У чэрвені 2022 і жніўні 2023 году ЗША пашырылі свае абмежаваньні.

У верасьні 2025 году санкцыі ЗША супраць «Белавія» былі часткова зьнятыя. Сярод іншага зьняцьце санкцый адкрыла магчымасьць рабіць рэйсы ў Ізраіль. Разам з тым, «Белавія» пра аднаўленьне рэйсаў у Ізраіль на сваіх самалётах не паведамляла.

Ізраіль ня ўводзіў супраць Беларусі санкцый на прыклад ЗША ці ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG