Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Польшчы заклікаў спыніць гвалт ва Ўкраіне


Польскі парлямэнт аднагалосна прыняў рэзалюцыю па сытуацыі ва Украіне, у якой утрымліваецца заклік неадкладна спыніць кровапраліцьце.

Дэпутаты Сэйму заклікалі украінцаў да дыялёгу з мэтай мірнага ўрэгуляваньня канфлікту, падкрэсьліўшы пры гэтым, што яго эскаляцыя зьвязана з прыняцьцём 16- га студзеня заканадаўства, якое рэзка абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы грамадзян Украіны.

"Мы хочам перш за ўсё паказаць, якая пазыцыя па гэтым пытаньні сувэрэннага польскага парлямэнта, і думаю, што сьвет пра гэта пачуе", — заявіла спікер Сэйму Польшчы Эва Копач.

Акрамя таго, у рэзалюцыі гаворыцца пра тое, што калі палітыка гвалту ва Ўкраіне будзе працягвацца, то міжнародная супольнасьць можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да асобаў, якія непасрэдна вінаватыя ва ужываньні сілы.

Польскія парлямэнтары выказалі таксама салідарнасьць з дэмакратычнай супольнасьцю Ўкраіны, а асабліва — з тымі украінцамі, якія пацярпелі ў выніку сутыкненьняў або спазналі рэпрэсіі.

Бліжэйшым часам у Кіеў накіроўваюцца намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пэлчыньска-Налэнч і дэлегацыя найбуйнейшай апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG