Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкія дысыдэнты захапілі дом дачкі прэзыдэнта ў Жэнэве


Дом Гюльнары Карымавай у Жэнэве
Дом Гюльнары Карымавай у Жэнэве

У Жэнэве група ўзбэцкіх дысыдэнтаў, якія жывуць у Швэйцарыі, заняла дом старэйшай дачкі прэзыдэнта Ўзбэкістану Гульнары Карымавай.

Як паведамляе «Фергану.ру», пусты дом акупавалі пяцёра чальцоў апазыцыйнай арганізацыі «Дэмакратычны фонд Узбэкістану». Як паведаміў узбэцкай службе нашай радыёстанцыі адзін з дысыдэнтаў Сафар Бэкжон, ён і яго аднадумцы займаюць будынак з панядзелка. Бэкжон адзначыў, што мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадзкасьці да таго, колькі народных грошай было выдаткавана на куплю дому.

Паводле зьвестак швэйцарскіх СМІ, Карымава набыла дом у 2009 годзе за 18 мільёнаў даляраў. Дысыдэнты, якія захапілі яго, вывесілі плякат: «Гэтая віла належыць дачцы дыктатара Карымава». Паліцыянты, якія пабывалі на месцы, апазыцыянэраў выганяць ня сталі, сказаў Бэкжон. Ён адзначыў, што згодна з швэйцарскімі законамі, гэта можна зрабіць толькі рашэньнем суду.
Сафар Бэкжон паказвае на плякат, які вывесілі дысыдэнты
Сафар Бэкжон паказвае на плякат, які вывесілі дысыдэнты
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG