Гэтую лічбу 14 лістапада агучыў намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Ярашэнка.
«Калі беларускія ўлады перасталі ў прагноз закладаць высокую цану, якая была ўмовай прымірэньня з «Уралкаліем», гэта значыць, што яны не выключаюць: замірыцца не ўдасца«,— кажа эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч.
Разрываючы пагадненьне зь «Беларуськаліем» напрыканцы жніўня, «Уралкалій» абвясьціў пра новую стратэгію «аб’ёмы вышэй за цану», зь якой беларускі бок ніяк ня мог пагадзіцца. Беларускія ўлады ня раз абвінавачвалі расейскага партнэра ў несумленным дэмпінгу цэн, і яшчэ на пачатку верасьня намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка заяўляў, што Беларусь зьніжаць цану на калій не гатовая.
300 даляраў — цана, ніжэйшая нават за тую, якую абвясьціў мэнэджэр «Уралкалія» Алег Пятроў як «здаровую» на рынку, абгрунтоўваючы працаздольнасьць новай стратэгіі. Пятроў сьцьвярджае, што «кошты на калій знаходзяцца на адным ўзроўні ў 320–330 даляраў за тону, паўсюль, ад Кітая да Бразыліі». Пры гэтым «Уралкалій» прагназуе нават нязначнае падвышэньне цаны.
Выглядае, што ў варыянт узнаўленьня беларуска-расейскага картэлю ніхто ня верыць. Але ўдасца выканаць прагноз і прадаць 7 мільёнаў тон угнаеньняў?
«Цана ў 300 даляраў — гэта канстатацыя факту, а не ініцыятыва беларускіх уладаў, — пацьвярджае Івашкевіч. — Такія цэны цяпер складаюцца на кітайскім рынку. А беларускае кіраўніцтва заклала ў прагноз такія лічбы, бо яму трэба максымізаваць колькасьць валютных паступленьняў».
Прычым, па меркаваньні аглядальніка, ураду ўжо ня столькі важная прыбытковасьць, колькі колькасьць валюты, якую можна атрымаць у краіну любымі спосабамі.
Але прагноз усё адно выглядае занадта аптымістычна.
Сапраўды, тлумачыць Івашкевіч, у наступным годзе сусьветны попыт на калій можа павялічыцца прыблізна на 4 мільёнаў тон: з 54 мільёнаў тон да 58. Беларуськалій хоча выкарыстаць гэта, павялічыўшы свой экспарт амаль на 2 мільёны тон пры нізкай цане.
«Але і іншыя вытворцы маюць рэсурс для павелічэньня. „Уралкалій“, да прыкладу, на 3,5 мільёна тон можа павялічыць сваю вытворчасьць. А Канадзкі PotashCorp — на 4 мільёна тон, — кажа аглядальнік.— Такім чынам, попыт можа павялічыцца на 4 мільёна тон, а вытворчасьць — на ўсе 10!».
«Беларуськалію» на гэтым рынку наўрад ці ўдасца вырваць сабе кавалак, — сумняецца эканаміст. — Яшчэ і таму, што канадзкія канкурэнты дазваляюць беларусам і расейцам дэмпінгаваць, але самі не сьпяшаюцца зьніжаць кошты«.
Гэта тлумачыцца тым, што калійны рынак застыў, у чаканьні вырашэньня канфлікту паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем». Але ці замірыцца «Беларуськалій» з «Уралкаліем», ці не замірыцца, так патрэбныя беларускаму ўраду два зь нечым мільярды даляраў у краіну не прыйдуць«,— мяркуе Івашкевіч:
«Глядзіце: калі б „Беларуськалій“ ізноў аб’яднаўся з „Уралкаліем“, яму ўсё адно давядзецца абмяжоўваць аб’ёмы сваёй вытворчасьці за кошт цаны. Таму што цана была 300 даляраў у 2010 годзе, і нават тады яму не ўдалося экспартаваць 7 мільёнаў тон.
Калі замірэньня не адбудзецца, усе агенты на рынку будуць старацца прадаваць, колькі могуць.
Тады вытворцы пачнуць зьніжаць цану і старацца прадаць як мага больш. Канкураваць з „Уралкаліем“ Беларусі будзе цяжка. У іх ніжэйшы сабекошт вытворчасьці: 140 даляраў на тону ў порце пакупніка супраць 160 ў „Беларуськалія“.
Таму у выніку атрымаецца, што альбо Беларуськалію давядзецца скараціць аб’ёмы — і не ўдасца прадаць 7 мільёнаў тон, але па вышэйшай цане. Альбо большыя аб’ёмы, але цану давядзецца занізіць яшчэ за 300 даляраў. А значыць, і атрымаць гэтыя два зь нечым мільярды даляраў, якія закладзеныя ў прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, мне падаецца ўжо нерэальна».
Нагадаем, што пасьля распаду картэля на «Беларуськаліі» працуюць два руднікі з чатырох. У жніўні гэтага году вытворчасьць калію скарацілася на 48,3% у параўнаньні зь ліпенем, і на 50,3% у параўнаньні са жніўнем 2012 году. У верасьні вытворчасьць склала 199 тысяч тон, а гэта 44, 5% ад ўзроўню верасьня 2012 году.
Аляксандр Лукашэнка ацэньваў шкоду, якую нанёс беларускай эканоміцы калійны канфлікт у паўтара-два мільярды даляраў.