Чаму Більт і Сікорскі абмінулі Беларусь і ці перададуць запрашэньне на Віленскі саміт для Аляксандра Лукашэнкі — тлумачыць палітычны аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў.
Радыё Свабода: «Чаму Менск не па дарозе Карлу Більту і Радаславу Сікорскаму?»
Дзяніс Мельянцоў: «Прычыны відавочныя. Адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе Сікорскі і Більт былі суаўтарамі скандальнага артыкула ў „Нью-Ёрк Таймз“, які называўся Лукашэнка — лузэр. Там яны ў ня вельмі дыпляматычных тэрмінах апісвалі і беларускую сытуацыю, і самога прэзыдэнта Лукашэнку.
Адыгрывае ролю і знакаміты візыт. Сікорскага-Вэстэрвэле ў Беларусь напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Яны дамаўляліся з Лукашэнкам пра тое, што той робіць больш дэмакратычныя выбары, а яны падтрымліваюць Беларусь фінансава, прапаноўвалі для беларускай эканомікі 3 мільярды неіснуючых грошай. А потым яны палічылі, што Лукашэнка іх падмануў, а Лукашэнка палічыў, што яны падманулі.
Такім чынам, тут ёсьць яшчэ пэрсанальная крыўда.
Таму для Сікорскага, прынамсі, было б пэрсанальна няўтульна прыяжджаць у Беларусь, улічваючы, што беларускае кіраўніцтва не пайшло ані на якія саступкі пасьля гэтага, ня выканала ніякіх пажаданьняў ЭЗ. Нібыта той жа самы Сікорскі застаўся пры сваім.
То бок ён зрабіў стаўку на санкцыйную палітыку, а яна не спрацавала. І такая сустрэча Лукашэнкі і Сікорскага была досыць прыніжальная для польскага міністра, таму цяжка сабе ўявіць, каб ён ізноў прыехаў у Беларусь».
Радыё Свабода: «Зь якой мэтай прыяжджаюць дыпляматы ЭЗ і якія пытаньні будуць абмяркоўваць на сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасьці?»
Дзяніс Мельянцоў: «Прычыны прыезду былі апісаныя ў артыкуле Карла Більта і Радаслава Сікорскага ад 21 кастрычніка. Візыт адбываецца ў межах тэматыкі Ўсходняга партнэрства. Кіраўнікі МЗС аб’яжджаюць краіны-сябры гэтай ініцыятывы і спрабуюць узгадніць гадзіньнікі: якое бачаньне ў краінах-партнэрах што да будучага саміту ў лістападзе, ацаніць прагрэс у межах ініцыятывы і сплянаваць, як працаваць далей.
Такі фармат напэўна будзе вытрыманы і для Беларусі, але на ніжэйшым узроўні. Найбольшы ранг — кіраўнік дэпартамэнту МЗС. Таму сустрэчаў на высокім узроўні ў Менску чакаць ня варта.
Радыё Свабода: «На вашую думку, ці варта чакаць ад гэтых сустрэчаў прарываў ва ўзаемадачыненьнях Беларусі і ЭЗ?»
Дзяніс Мельянцоў: «Наўрад ці. Пазыцыя афіцыйнага Менску што да „Ўсходняга партнэрства“ вядомая. Пазыцыя Брусэлю таксама зразумелая.
І Менску, і Брусэлю ад удзелу Беларусі ў саміце і ў самім „Усходнім партнэрстве“ чакаць шмат не выпадае. Ніякіх прарыўных новых ініцыятываў на саміце сьцьвярджацца ня будзе, бо чарнавікі дакумэнтаў, якія маюць быць прынятыя, ужо ёсьць і абмяркоўваюцца.
Другое дыханьне ва „Ўсходняга партнэрства“ падчас саміту наўрад ці адкрыецца. Галоўнае, што цяпер абмяркоўваецца, — гэта падпісаньне Ўкраінай дамовы пра асацыяцыю з ЭЗ і падпісаньне іншымі краінамі, як, напрыклад, Малдовай, дамовы пра зоны свабоднага гандлю. Гэта галоўнае, а беларуская тэматыка ў гэтым ужо губляецца».
Радыё Свабода: «Ці выпадкова, што візыт адбываецца ў тыя ж дні, што і саміт краінаў СНД?»
Дзяніс Мельянцоў: «Гэта сымбалічна, але ня думаю, каб гэта адмыслова плянавалася. Расклад у МЗСаўскіх чыноўнікаў занадта шчыльны, каб дазваляць сабе такія сымбалічныя крокі. Думаю, тут больш супадзеньняў, чым намеру».
Радыё Свабода: «Ці дыпляматы ЭЗ прывезьлі асабістае запрашэньне на Віленскі саміт для Аляксандра Лукашэнкі?»
Дзяніс Мельянцоў: «Думаю, што гаворка пра гэта ня будзе весьціся. Гэта хутчэй дзяжурная сустрэча ў межах аб’езду.
Калі б перадавалася запрашэньне Лукашэнку — пэрсанальнае ці для краіны ў цэлым бяз прозьвішча, як гэта было ў 2009 годзе пры запуску «Ўсходняга партнэрства», — то з такой місіяй мусіў бы прыехаць нехта больш важны. Напрыклад, міністар замежных спраў Літвы, якая старшынюе цяпер у ЭЗ. Або нехта з высокіх чыноўнікаў ЭЗ, напрыклад, камісар Штэфан Фюле. Але гэта ня ўзровень кіраўнікоў дэпартамэнтаў польскага і швэдзкага МЗС.
Перадача запрашэньняў не адбудзецца — будуць проста абмеркаваньні магчымай далейшай ролі і ўдзелу Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве».
Падчас візыту Беларусь наведаюць амбасадар «Усходняга партнэрства» МЗС Швэцыі Марцін Хагстрэм, генэральны дырэктар палітычнага дэпартамэнту МЗС Швэцыі Турб’ёрн Сульстрэм, палітычны дырэктар міністэрства замежных спраў Польшчы Яраслаў Браткевіч, упаўнаважаная міністра замежных спраў Польшчы па справах «Усходняга партнэрства» Бэата Пэнска, намесьнік дырэктара Ўсходняга дэпартамэнту МЗС Польшчы Конрад Паўлік.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, дэлегацыя заплянавала сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў РБ, адміністрацыі прэзыдэнта РБ, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, незалежнымі аналітыкамі і дасьледчыкамі.