Першай рэакцыяй на рашэньне расейскай кампаніі «Ўралкалій» спыніць экспартны продаж прадукцыі празь Беларускую калійную кампанію (БКК) было адчуваньне, што справа тут у чыста эканамічным чыньніку. Думалася, што расейскім алігархам надакучыла ўвесь час спрачацца, таргавацца з уладамі Беларусі, бясконца ўзгадняць квоты пастаўкі калію праз сумеснага трэйдэра. А свабода рук, незалежнасьць ад партнэра — гэта вялікі здабытак, нават калі дзеля гэтага давядзецца пайсьці на часовыя ахвяры.
Але тое, што пачало адбывацца пасьля, абвергла гэтыя першапачатковыя ўяўленьні. За першыя два дні акцыі «Ўралкалія» на Маскоўскай біржы абваліліся на 24%. Высьветлілася, што гэта толькі пачатак. Фактычны распад БКК азначае землятрус на ўсясьветным калійным рынку. Паводле ацэнак экспэртаў, зьнікненьне ў пэўным сэнсе манапаліста (Беларускай калійнай кампаніі) павядзе да абвалу цэнаў на калій на 25–30%. І страты «Ўралкалія» толькі гэтым годам складуць каля 45%. Прычым, гледзячы па ўсім, гэта доўгатэрміновы трэнд.
Вядома, што буйныя эканамічныя гульцы час ад часу выкарыстоўваюць тактыку дэмпінгу, то бок штучна зьніжаюць цэны на сваю прадукцыю, каб захапіць рынак і пазбыцца канкурэнтаў. Аднак апошнія дзеяньні расейскай кампаніі зусім не падобныя да такога хітрага ходу. Наадварот, распад БКК вядзе да таго, што цэны на ўсясьветным калійным рынку будуць дыктаваць спажыўцы, якія, дарэчы, вельмі вялікія (Кітай, Індыя, Бразылія), таму могуць навязваць свае ўмовы.
То бок ніякай эканамічнай лёгікі ў дзеяньнях «Уралкалія» няма. Ва ўсялякім разе, эканамічныя аналітыкі яе ня бачаць. Афіцыйная вэрсія, вылучаная кіраўніцтвам расейскай кампаніі, не вытрымлівае ніякай крытыкі. Маўляў, «Беларуськалій» парушыў умовы, правілы продажу прадукцыі праз адну правадную сетку (БКК) — беларусы прадавалі празь іншыя збытавыя каналы. Справа ў тым, што такія парушэньні дапускаў і «Ўралкалій». У траўні 2013 году толькі 20% прадукцыі расейская кампанія прадавала праз БКК, астатнія 80% ішлі праз уласнага трэйдэра кампаніі — «Уралкалій-Трэйдынг». У гэтым сэнсе ў абодвух кампаньёнаў рыльца ў пуху.
Калі няма эканамічных прычынаў, калі кампанія сьвядома абвальвае свае даходы ўдвая, то адзінае лягічнае тлумачэньне такіх брутальных дзеяньняў «Уралкалія» ляжыць у палітычнай сфэры. Тут варта ўзгадаць, што аб’яднаньне ў 2011 годзе дзьвюх расейскіх кампаніяў — «Уралкалія» і «Сільвініта» — адбылося пад моцным ціскам палітычнай улады. Пра гэта шмат пісалі мэдыі. Казалі, што старшыню рады дырэктараў «Уралкалія» Дзьмітрыя Рыбалоўлева прымусілі прадаць свае акцыі алігархам, якія стаяць бліжэй да ўлады. То бок само аб’яднаньне дзьвюх кампаній і стварэньне адной супэркампаніі — гэта праект Крамля. Лягічна меркаваць, што новы «Ўралкалій» стаў палітычным інструмэнтам у руках расейскага кіраўніцтва.
У мэдыях ужо пісалі, што магчымая мэта расейцаў — рэйдэрскі захоп «Беларуськалія». Гэта найбольш зразумелая вэрсія. «Беларуськалій» — дарагі актыў. Толькі яго атрыманьне можа акупіць тыя эканамічныя ахвяры, на якія пайшоў «Уралкалій».
Паколькі «Беларуськалій» — адзін з галоўных пастаўшчыкоў валюты ў Беларусі, то абвал цэнаў на калійныя ўгнаеньні нэгатыўна адаб’ецца на эканамічным становішчы краіны. А валютныя рэсурсы цяпер беларускаму кіроўнаму рэжыму патрэбныя як ніколі. Бо нарастае дэфіцыт гандлёвага балянсу, трэба аддаваць замежныя даўгі. Новыя крэдыты можа даць толькі Расея. Рабіць новую дэвальвацыю за два гады да прэзыдэнцкіх выбараў — палітычна небясьпечна. Лукашэнку заганяюць у пастку. Маўляў, адзінае выйсьце — продаж «Беларуськалія» таму ж «Уралкалію».
Падобную тактыку выкарыстоўвала Масква напярэдадні куплі «Белтрансгазу»: і цэны на газ падвышала, і маленькую газавую запазычанасьць выбівала шантажом, скарачэньнем паставак блакітнага паліва.
Гледзячы па ўсім, пытаньне разрыву супрацоўніцтва ў рамках БКК як сродак ціску дзеля продажу «Беларуськалія» ўздымалася расейцамі на перамовах шмат разоў. Зьвярніце ўвагу, як часта апошнім часам Лукашэнка праводзіў нарады па калійнай тэме, нават стварыў нейкую камісію пад кантролем свайго сына Віктара. І з той скупой інфармацыі, якая публічна агалошвалася, зьвярталі на сябе ўвагу словы кіраўніка дзяржавы, якія ён увесь час паўтараў: мы зацікаўленыя ў адным канале продажу калію разам з «Уралкаліем» у рамках БКК. Іншымі словамі — беларускі бок быў гатовы ісьці на саступкі. Але гэта не дапамагло, бо расейскія алігархі хацелі іншага.
Ці ўдасца Маскве ажыцьцявіць свае пляны? Якія козыры засталіся ў Лукашэнкі? Відаць, толькі пытаньне разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскай авіябазы. Вайсковая база каштуе дорага, можна і пабадацца.

Ніякай эканамічнай лёгікі ў дзеяньнях «Уралкалія» няма.

Адзінае лягічнае тлумачэньне дзеяньняў «Уралкалія» ляжыць у палітычнай сфэры