Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як лекаваць экзэму?


Shutterstock.com
Shutterstock.com
Лета — баславённая пара для адных і праклён для іншых, для тых, хто пакутуе ад хранічнага захворваньня скуры, якое называецца экзэмай. Пра гэта піша на блогу «Здороўе» на сайце New York Times Джудзі Броўдзі.

У хворых на экзэму на скуры ўтвараюцца сухія чырвоныя плямы, якія выклікаюць моцны сьверб. Ён яшчэ больш узмацняецца ад прамых сонечных промняў. У ЗША на экзэму хварэюць да 15 мільёнаў чалавек.
Экзэма не заразная, гледзячы па ўсім, яна мае генэтычнае паходжаньне. Сярод аднаяйкавых двайнятак, якія хварэюць на экзэму, ў 77% выпадкаў хварэюць абодва.

У прамыслова разьвітых краінах экзэма сустракаецца ў два-тры разы часьцей, чым у мінулыя дзесяцігодзьдзі. Гэта толькі часткова можна аднесьці да лепшай дыягностыкі. 15-30% дзяцей і 2-10% дарослых маюць гэтае захворваньне, якое амаль заўсёды пачынаецца ў першыя 5 гадоў жыцьця. На шчасьце, ў дзьвюх трацінаў дзяцей, якія пакутуюць на экзэму, яна сама праходзіць у падлеткавым узросьце.

Экзэма не заразная, гледзячы па ўсім, яна мае генэтычнае паходжаньне. Сярод аднаяйкавых двайнятак, якія хварэюць на экзэму, ў 77% выпадкаў хварэюць абодва.

Экзэму часам называюць «сьвербам, які немагчыма падрапаць», хаця дакладней было б называць «сьвербам, які ня варта драпаць». Драпаньне дае палёгку толькі ў момант, калі драпаюць. Потым робіцца горш, падрапаныя месцы баляць, драпіны адчыняюць шлях інфэкцыі.

Хаця часам сьверб такі моцны, што ўтрымацца немагчыма.
Таксама дапамагаюць такія сродкі супраць алергіі, як клярыцін і цэцірэзін.

Унівэрсальнага лячэньня экзэмы няма, але можна зьменшыць сьверб і зьвесьці непрыемнасьць да мінімуму. Дактары звычайна прапісваюць стэроіды, якія памяншаюць запаленьне, засьцерагаюць ад страты вільгаці, прадухіляюць рост калёній бактэрыяй.

Таксама дапамагаюць такія сродкі супраць алергіі, як клярыцін і цэцірэзін.

Абвастрэньне можна выклікаць пот, так што людзям, якія хварэюць на экзэму, лепш устрымлівацца ад інтэнсіўнай фізычнай працы і практыкаваньняў.

Яшчэ адзін раздражняльнік — стрэс. Усе меры супраць стрэсу карысныя і супраць экзэмы.

У некаторых людзей разьвіваецца экзэма, якая праяўляецца пры кантакце скуры з хімічным раздражняльнікам, скажам, са сродкамі для мыцьця посуду. Такім людзям лепш ўжываць баваўняныя воданепранікальныя пальчаткі пры мыцьці посуду або пры працы з раздражняльнымі рэчывамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG