Гэткае пагрозьлівае сьцьвярджэньне знаходзіцца ў артыкуле, апублікаваным у апошнім выданьні General Dentistry дасьледнікам Унівэрсытэту Тэмпл зь Філядэльфіі, прафэсарам стаматалёгіі Мухамадам Басіюні (Mohamed Bassiouny).
У артыкуле Басіюні кажа, што ён ня хоча палохаць аматараў газаваных безалькагольных напояў. Тым ня менш, пасьля дваццаці гадоў абсьледаваньня пацыентаў у стаматалягічных клініках ў Філадэльфіі і ў раёне Апалачы, ён прыйшоў да высновы, што назіраецца дзіўнае падабенства паміж пашкоджаньнямі зубоў наркаманаў, якія ўжывалі какаін і мэтамфэтамін, ды людзьмі, якія штодня выпівалі вялікі аб’ём газаваных напояў.
У сваім артыкуле Басіюні апісвае тры выпадкі цяжкай зубной эрозіі. Адзін з пацыентаў ужываў мэтамфэтамін на працягу трох гадоў, другі курыў какаін на працягу 18 гадоў, а трэцяя асоба, жанчына, прызналася, што выпівала па два літры дыетычных газаваных напояў на дзень на працягу апошніх трох-пяці гадоў. Усе трое пражывалі ў гарадах у падобных сацыяльна-эканамічных умовах. І ўсе трое дачакаліся пашкоджаньня зубоў, якое мела, як напісаў Басіюні, «амаль ідэнтычныя характарыстыкі».
Праблема ў тым, дадае Басіюні, што ў раёне Апалачы шмат наркаманаў і шмат спажыўцоў газаваных напояў. «Тое, што я ўбачыў у Апалачы, выкрышталізавала мае перакананьне, што эрозія зубоў звязаная з кіслотамі ў напоі» — кажа дасьледчык зь Філядэльфіі.
Паводле яго, цытрынавая кіслата, кансэрвант, які ўзмацняе смак і падаўжае тэрмін захоўвання газаваных напояў, зьяўляецца галоўным вінаватым. Гэтая кіслата руйнуе эмаль і дэнцін, і ў канчатковым выніку — стрыжань зуба.
Нічога дзіўнага, што на артыкул Басіюні амаль адразу зрэагавала Амэрыканская асацыяцыя вытворцаў напояў (American Beverage Association).
«Вылучыць спажываньне дыетычных газаваных напояў як адзіны фактар у разбурэньні і эрозіі зубоў ды параўнаць яго зь нелегальным ужываньнем наркотыкаў — гэта безадказны крок. Навуковыя дадзеныя не пацьвярджаюць тэзісу, што газаваныя напоі зьяўляюцца адзінай прычынай зубнога карыесу і эрозіі» — заявіла згаданая асацыяцыя.