Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч: «Выпаў сьнег і стала бадзёра»


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Вязень наваполацкай калёніі Ігар Аліневіч даслаў ліст, у якім піша, што яму, як і іншым вязьням у час халадоў не выдаюць дадатковай коўдры і не дазваляюць насіць цёплую хатнюю вопратку, акрамя турэмнай курткі і штаноў.

Ці холадна ў памяшканьнях наваполацкай калёніі, Аліневіч ня піша. Але маці палітвязьня Валянціна Аліневіч мяркуе, што сыну зусім не камфортна.

«Проста я ведаю ад тых людзей, якія ўжо вызваліліся і былі зь ім ў калёніі. У прыватнасьці, што ў іх атрадзе вельмі холадна. Летась у некаторых нават апухалі рукі ад холаду. А сам ён нічога не піша, холадна ці не. Напісаў, што вось выпаў сьнег і стала бадзёра. З гэтага я разумею, што холадна».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч пакараны на 8 гадоў зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG