У двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля ў Менску яны нібыта зьбілі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. На судзе так ніхто і ня змог убачыць гэтых людзей, якія выдавалі сябе за беспрацоўных. Яны хаваліся ў суседнім пакоі і давалі паказаньні праз прычыненыя дзьверы.
Летась 24 сакавіка Дашкевіча засудзілі да 2 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — да 4 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Абодва прызнаныя вязьнямі сумленьня.
Дашкевіч сёньня мусіў бы выйсьці на волю, калі б ня новы прысуд. 28 жніўня 2012 году Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэньні ў калёніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі і прысудзіў яго да году пазбаўленьня волі.
Цяпер Дашкевіч адбывае пакараньне ў Гарадзенскай турме. У Горадню разам з адвакатам сёньня выехала нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.