Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Францкевіч выйшаў з карцэру


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

10 сутак адбыў у карцэры палітвязень Аляксандр Францкевіч, у якога адна нырка.

Актывіст анархісцкага руху Аляксандр Францкевіч выйшаў з карцэру і пазваніў дамоў. Маці палітвязьня Тацяна Францкевіч распавяла.

«Дазволілі яму пазваніць. Нібыта зараз у яго ўсё нармальна. Адбыў ён ў карцэры 10 сутак. Сказаў, што пакаралі за невыкананьне патрабаваньня адміністрацыі. Спачатку далі 7 дзён, а потым дадалі яшчэ 3. Вось і атрымалася агулам 10. Сказаў, што карцэр перанёс нармальна, асабліва не скардзіўся. Галоўнае, што не захварэў».

У Аляксандра Францкевіча адна нырка і яму для захаваньня добрага здароўя вельмі важна быць ў цяпле. Між тым ў карцэрах, ці як іх называюць ў калёніях, штрафных ізалятарах — ШЫЗА — бывае дастаткова нізкая тэмпэратура. Вядома, што дактары ў калёніі прызналі Францкевіча паводле стану здароўя прыдатным для карцэра. Паводле маці палітвязьня, пасьля выхаду сына з карцэру дактары яго не аглядалі. «У іх гэткага правілу няма», — кажа Тацяна Францкевіч.

Тацяна кажа, што сын папрасіў даслаць яму грошай. «Пашлю да Новага году 100 тысяч. Больш на месяц яму ўсё роўна не дазваляюць».

Аляксандр Францкевіч асуджаны на 3 гады зьняволеньня за ўдзел ў нападах на будынкі ў Менску. Сваёй віны актывіст не прызнаў. Аляксандар адбывае пакараньне ў калёніі «Воўчыя норы» пад Івацэвічамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG