Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзьба або язда на ровары могуць дапамагчы нават хворым на рак


Людзі, якія лячыліся або лечацца ад раку, і маюць хранічную стомленасьць, выкліканую наступствамі хваробы і лячэньня, могуць павысіць сваю энэргію з дапамогай рэгулярнай хадзьбы або язды на ровары.

Такую навіну прынесла агенцтва Reuters са спасылкай на вынікі 38 клінічных экспэрымэнтаў, у якіх бралі ўдзел агулам больш за 2600 хворых.

Доўгатэрміновае пачуцьцё стомленасьці ў анкалягічных хворых можа быць выклікана як самой хваробай і зьвязанымі зь ёй працяглымі болямі, так і наступствамі хіміятэрапіі. Ранейшыя дасьледаваньні сьведчылі, што ў такой сытуацыі могуць дапамагчы збалянсаванае харчаваньне і акупунктура.

Аднак вынікі новых экспэрымэнтаў паказваюць, што ёсьць і іншыя дзейсныя сродкі. Іх выгода ў тым, што хворыя могуць зьвяртацца да іх ў вольны час.

Адна з аўтараў дасьледаваньня, доктарка Фіёна Крамп з Унівэрсытэту Заходняй Ангельшчыны ў Брыстолі, паведаміла што ўдзел у экспэрымэнце бралі розныя хворыя, але пераважалі жанчыны з ракам малочнай залозы. Фізычная актыўнасьць, якую прапаноўвалі ўдзельнікам экспэрымэнту, варыявалася ад хадзьбы і язды на ровары, да больш сур’ёзных фізычных нагрузак і ёгі. Частата нагрузак таксама была рознаю — ад двух разоў на тыдзень да штодзённых трэніровак. Час нагрузкі — ад 10 хвілін да дзьвюх гадзін.

Калі вынікі экспэрымэнту былі падсумаваныя, аказалася, што найлепшыя вынікі мелі тыя хворыя, якія рэгулярна хадзілі або езьдзілі на ровары. Менавіта яны адчулі, што ў целе ім прыбавілася энэргіі і сілы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG