Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі ДАІ зьявіліся каля школаў


Пасьля жорсткай крытыкі кіраўніком краіны гарадзкіх уладаў і міліцыі за гібель дзіцяці, каля шэрагу менскіх школаў былі заўважаныя супрацоўнікі ДАІ.

«Нядаўна СМІ перадалі, што задушылі 9-гадовага хлопчыка. Выходзіць дырэктар школы і кажа: мы зьвярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба жорстка разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканьні, асабліва ў адрас гарадзкой ДАІ. Па-другое, вы пабудавалі новую школу. Чаму вы не абгарадзілі гэтую пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю плотам? Значыць, вы (гарадзкія ўлады) вінаватыя. Што гэта за пазыцыя школьнага калектыву: мы зьвярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёньня настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і пайшоў. Усё роўна, якія дзеці. У сем’і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазыцыя такая? І бацькі вінаватыя. Занялі усю пляцоўку асабістымі аўтамабілямі.Таму займіцеся кожны сваёй справай», — заявіў Лукашэнка.

Крымінальная справа адносна гібелі трэцяклясьніка каля менскай школы перададзена ў цэнтральны апарат Сьледчага камітэту для далейшага расьсьледаваньня.

13 лістапада а 19 гадзіне аўтамабіль непадалёк ад ганка сярэдняй школы № 23 Менска насьмерць зьбіў вучня 3 кляса. Па гэтым факце пачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў дарожнага руху або эксплюатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека). Мера стрыманьня ў дачыненьні да кіроўцы не абіралася.
У той вечар ля будынка школы акрамя машыны, якая зьдзейсьніла наезд, у парушэньне правілаў дарожнага руху (рух па мясцовым праезьдзе ля школы дазволены толькі для спэцтранспарту, паркоўка забароненая) было прыпаркавана каля двух дзесяткаў аўтамабіляў — у школе праходзіў бацькоўскі сход. Лічыцца, што менавіта аўто, якія стаялі тут, перашкодзілі кіроўцу ўбачыць дзіця, а хлопчыку своечасова заўважыць небясьпеку,перадае БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG