Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» у супрацы з кінастудыяй Татарстану здыме сацыяльную драму аб удзельніках «СВА»


Дырэктарка дзяржаўнай установы культуры Татарстану «Татаркино» Міляўша Айтуганава, архіўнае фота
Дырэктарка дзяржаўнай установы культуры Татарстану «Татаркино» Міляўша Айтуганава, архіўнае фота

Генэральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Дзьмітры Сямёнаў расказаў аб супольных кінапраектах з расейскімі кінастудыямі.

«Стужка „Бацька Мінай. Партызанская легенда“ знакавая для нас, для нашай краіны. Здымачны працэс якраз закранае зімовы пэрыяд, здымкі адбываюцца ў нас, на натурнай пляцоўцы ў Смалявічах. Цяпер мы запускаем фінальны наш блёк. Чакаем прэм’еру ў 2026 годзе», — сказаў Дзьмітры Сямёнаў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу «Першы інфармацыйны».

Апроч таго, кажа ён, супольна з Татарстанам кінастудыя плянуе зьняць сацыяльную драму з жыцьця ІТ-спэцыялістаў. Яна мае працоўную назву «Нік».

У сваю чаргу дырэктарка дзяржаўнай установы культуры Татарстану «Татаркино» Міляўша Айтуганава ўдакладніла сюжэт гэтай кінастужкі:

«Тэма моладзевая — пра тое, як айцішнік, які страціў брата ў зоне СВА („спэцыяльнай ваеннай апэрацыі“, як у Расеі называюць вайну супраць Украіны. — РС), едзе туды і выкарыстоўвае свой талент, ён геній у ІТ-сфэры. Вельмі закручаная гісторыя, і мы спадзяемся, што гэтая карціна таксама будзе здымацца супольна зь „Беларусьфільмам“».

Раней Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Мардовіі Арцёмам Здунавым прапанаваў зьняць сумесны шматсэрыйны фільм пра забойцу амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі — Лі Гарві Освальда, які на пачатку 1960-х жыў у Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG