Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па дазвол наведаць магілы трэба зьвяртацца да міністра


Гісторык Лена Глагоўская, Гданьск. Фота радыё Рацыя
Гісторык Лена Глагоўская, Гданьск. Фота радыё Рацыя
Гісторыку Лене Глагоўскай з Гданьску адмовілі ў беларускай візе для ўдзелу ў канфэрэнцыі ў Горадні і наведаньня сямейных магіл.

Глагоўская: Першая справа, якая была нагодай для звароту па візу запрашэньне на міжнародную навуковую канфэрэнцыю ў Гародню «Людзі з даўняй Гародні», дзе я мелася прачытаць рэфэрат пра Аляксандру Бергман, якая нарадзілася ў Гародні і першая ў Польшчы пасьля Другой усясьветнай вайны займалася гісторыяй Беларусі, яна аўтарка кнігі пра Браніслава Тарашкевіча і пра беларускія справы ў Другой Рэчы Паспалітай. Гэта была першая нагода для звароту ў консульства Рэспублікі Беларусь па візу. Прычым, зьвярталася ў палове кастрычніка, і толькі 25-га мне паставілі адмову ў візе.

Другая прычына, якую я, дарэчы, упісала таксама — гэта наведваньне магілаў маёй бабулі і цёткі, якія воляй лёсу на нашым вясковым могільніку адпачываюць па другі бок мяжы. І з 1990 году два разы на год людзі хадзілі празь мяжу адведваць магілы сваіх родных, і мы таксама. А калі быў уведзены рэжым, бралі візы. Зараз трэба за візу плаціць 25 эўра. Я ў консульстве сказала: вы ж маглі б мне хоць на магілу даць візу, калі адмовілі ва ўдзеле ў канфэрэнцыі. А чаму адмовілі? Ведаеце, мяне ўвогуле зьдзівіла, што стаіць адзін штамп: «Адмоўлена», дата 25 кастрычніка. І ніякага подпісу, ніякай прычыны.

Навумчык: Ніхто з супрацоўнікаў консульства Вам нічога не патлумачыў?

Глагоўская: Так, мне сказалі, што па тлумачэньне трэба зьвяртацца да міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навумчык: Тое, што Вам адмовілі і ў магчымасьці наведаць магілы родных, не патрабуе камэнтару. Але як бы Вы расцанілі адмову Вам як эўрапейскаму навукоўцу?

Глагоўская: Усе мы ведаем, які падыход да гісторыі ў сучаснай Беларусі. Я гадамі займаюся тым, што адкрываю невядомыя старонкі гісторыі Беларусі. Але, відаць, яны нікому не патрэбныя. Калі мяне запрашалі на канфэрэнцыі (апошні раз — музэй Янкі Купалы, у чэрвені) — ніколі не адмаўлялася ў візе. І я думала, што навукоўцаў замежных трактуюць нармальна. Пры тым, што адмаўляюць у візе палітыкам ці нядаўна адмовілі Яўгену Вапу зь «Нівы». Здавалася мне, што навука застаецца па-за націскам рэжыму. Я якраз асоба, якая не ангажуецца ў палітычныя акцыі, займаецца навукай — і адмову ў візе ўспрымаю як ламаньне маіх правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG