Гэта сталася адным з аргумэнтаў Масквы на перамовах аб пастаўках нафты ў Беларусь да канца бягучага году і ў 2013 годзе. Самі перамовы пакуль прыпыненыя.
Першы этап «нафтавых перамоваў» адбыўся ў мінулы чацьвер у Маскве, у іх бралі ўдзел беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка і яго расейскі калега Аркадзь Дварковіч. Як паведаміла прэсавая сакратарка кіраўніка беларускага ўраду Вольга Доўгая, ніхто з удзельнікаў перамоваў па іх выніках не рабіў публічных заяваў:
«Пра вынікі перамоваў не казалі ні з расейскага боку, ні зь беларускага. Магчыма, гэта робіцца ў інтарэсах саміх перамоваў. Завяршыліся яны ці адкладзеныя на няпэўны час, інфармацыі ў мяне няма, пакуль я ня ўбачу Ўладзімера Ільіча».
Уладзімер Сямашка тым часам знаходзіцца зь візытам у іншай нафтавай краіне — Азэрбайджане. Тым ня меней крыніца ў расейскім урадзе пасьля перамоваў Сямашкі ў Маскве паведаміла, што Дварковіч прапанаваў вярнуць у расейскі бюджэт мыта, недаатрыманае ад экспарту зь Беларусі растваральнікаў і іншых нафтапрадуктаў, вырабленых зь бязмытнай расейскай сыравіны. Насамрэч пад выглядам растваральнікаў прадавалася паліва.
Расейскае дзелавое выданьне «Взгляд» гэтак ацаніла маштабы гэтага бізнэсу:
«У 2011 годзе на экспарт беларусы адправілі 2,2 млн тон растваральнікаў і змазачных матэрыялаў, тады як да гэтага ўвесь сусьветны экспартны рынак растваральнікаў і змазачных матэрыялаў складаў ня больш за 1,5 млн тон. Галоўнымі атрымальнікамі гэтых тавараў зь Беларусі былі дзьве краіны: Латвія і Галяндыя».
Масква прымусіла Менск спыніць гэты бізнэс. Апрача таго, запатрабавала 1,5 мільярда даляраў кампэнсацыі. Сайт «Беларускі партызан» са спасылкай на ананімную крыніцу ў прэзыдэнцкай адміністрацыі паведаміў, што ў мінулую суботу Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па нафтавай праблеме, падчас якой нібыта адмовіўся прызнаваць гэты доўг. Аднак у прэсавай службе беларускага кіраўніка абверглі гэтую інфармацыю, назваўшы цытаты ад ананіма «трызьненьнем».
Тым ня меней праблема застаецца, лічыць экспэрт у галіне энэргетыкі Тацяна Манёнак. Расейскія чыноўнікі давялі, што Беларусь тут займалася нядобрасумленным бізнэсам, і налічылі паўтара мільярда стратаў:
«Мне падаецца, што гэта адна зь перамоўных пазыцыяў. Самае галоўнае, чаго хоча дасягнуць цяпер расейскі бок, — нейкім чынам прымусіць Беларусь падпісаць новыя дамовы па ўмовах пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь».
Маскоўскі экспэрт, загадчык сэктару эканамічнага дэпартамэнту Інстытуту энэргетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў таксама выказаў «Свабодзе» меркаваньне, што 1,5 мільярда доўгу — хутчэй за ўсё, аргумэнт у перамовах:
«Хутчэй гэта будзе як частка перамоўнага працэсу. Таму малаверагодна, што будзе сапраўды жорсткае патрабаваньне альбо нейкія дзеяньні, скіраваныя на атрыманьне гэтых грошай».
Сяргей Агібалаў мяркуе, што дзеяньні ўраду Расеі ў нафтавых перамовах зь Беларусьсю зараз скіраваныя на тое, каб сытуацыя, падобная да рээкспарту растваральнікаў, не паўтарылася:
«У многім дзейныя схемы паставак — субсыдыі беларускаму боку ў рамках нашай сумеснай інтэграцыі. І натуральна, што калі беларускі бок выкарыстоўвае гэтую інтэграцыю выключна ў сваіх мэтах, то, вядома ж, расейскі бок будзе вымушаны адэкватна рэагаваць. І каб адвучыць ад падобных дзеяньняў, і вядзецца гэты перамоўны працэс».
Магчымым выйсьцем з канфліктнай сытуацыі Сяргей Агібалаў лічыць рост паставак беларускіх нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны, на расейскі рынак.