6 верасьня споўнілася 15 год Маладому Фронту — бадай, самаму вядомаму моладзеваму дэмакратычнаму руху ў найноўшай гісторыі Беларусі.
«Горад — наш», пэрформансы да дня сьвятога Валянціна, «Шоў беларушчыны», «Ды-джэй Адраджэньня», «Алімпіяда МФ», «Свабоду палітвязьням!», «Калядны фэст», «Камунізм пад трыбунал!» — толькі па назвах акцыяў можна вывучаць гісторыю найноўшай Беларусі.
Больш за 120 актывістаў Маладога Фронту ў 2001–2002 годзе цягам васьмі месяцаў кругласутачна абаранялі Курапаты і перамаглі. Праз Малады Фронт прайшлі сотні, тысячы маладых людзей.
Першы сустаршыня Маладога Фронту — Павал Севярынец — цяпер адбывае пакараньне абмежаваньнем волі, гэтак званую «хімію», у вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
Адказы на пытаньні Паўла Севярынца можна чытаць тут.