З улікам дарогі са спэцкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласьці да Віцебска Севярынец правядзе дома крыху больш за суткі.
Дома палітык пабывае ўпершыню за сем месяцаў.
Павел Севярынец, які падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, 16 мая мінулага года быў прыгавораны судом Завадзкога раёна Менска да трох гадоў абмежаваньня волі на падставе ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
26 ліпеня Севярынцу было адмоўлена ў амністыі, нагадвае БелаПАН