У год стогадовага юбілею нобэлеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша 10 літаратараў Эўропы пішуць лісты аўтару славутай кнігі “Родная Эўропа”. У сераду ў Польскім інстытуце ў Празе свае эсэ-допісы прадставілі чэская пісьменьніца Пэтра Гулава і дырэктар беларускай “Свабоды”, пісьменьнік і публіцыст Аляксандар Лукашук.
Падставай напісаць Чэславу Мілашу пасьля яго сьмерці стаў яго стогадовы юбілей і год Мілаша, абвешчаны Польшчай. Грамадзкі праект “Лісты да Мілаша” ўзьнік пры падтрымцы Міжнароднай сеткі літаратурных цэнтраў “Halma”, Эўрапейскага культурнага фонду і іншых установаў. Гэты праект – працяг асэнсаваньня ўзаемадачыненьняў Эўропы, які сам Мілаш запачаткаваў у сваёй вядомай кнізе “Родная Эўропа” (Rodzinna Europa). Народжаны ў Літве польскі шляхціц, які перажыў яшчэ рэвалюцыю ў Расеі, доўгі час жыў у Парыжы і ЗША, памёр у Кракаве, які яму прыгадваў Вільню.
Кнігу Мілаш пісаў у паваротны час свайго лёсу – у 50-я гады ў Парыжы , пасьля таго, як ён, культурны аташэ Польшчы, аддаў свой дыпляматычны пашпарт і папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. Вядучы сёньняшняй вечарыны Тамаш Гланц акрэсьліў гэтую кнігу як “мэнтальную мапу Эўропы”, складзеную адным чалавекам.
Польская літаратуразнаўца Эва Каладзейчык адзначыла, што кнігу “Родная Эўропа” ў Польшчы многія лічаць прарочай, бо яе аўтар прадбачыў тую Эўропу, у якой мы жывём сёньня. Гэтую кнігу раілі чытаць заходнім дыпляматам, якія ехалі, як кажуць, на ўсходні фронт. Спадарыня Каладзейчык згадала малавядомы факт біяграфіі Мілаша – у даваеннай Вільні яго звольнілі з польскага радыё за тое, што ён запрасіў туды выступіць беларускі хор.
Аляксандар Лукашук. Ліст да Мілаша
Праект “Лісты Мілашу”распачалі сёньня чэская пісьменьніца Пэтра Гулава і Аляксандар Лукашук. Іх лісты – эсэ на палях Мілашавай кнігі, з уласнымі дадаткамі. Напрыклад, Пэтра Гулава разважае, ці такі ўжо актуальны сёньня падзел на Эўропу Заходнюю і Ўсходнюю і дзе ўласна тая сярэдзіна Эўропы. Пэтра Гулава, паводле адукацыі культуроляг і манголазнаўца, дэбютавала ў чэскай літаратуры ў 2002 годзе раманам “Памяць маёй бабулі”, які быў ацэнены як зьява году ў літаратуры і спэцыяльнай прэміяй. Падзеі раману адбываюцца ў Манголіі, дзе яна пражыла год. Дарэчы, падарожнічала яна і па Беларусі, якую апісвае як краіну, цяжкую для вызначэньня, няясную, неадназначную.
Аляксандар Лукашук, гаворачы пра свой удзел у праекце, прызнаўся, што перш за ўсё шукаў адказ на пытаньне: чаму ж Беларусь стала чорнай дзіркай Эўропы?
Праект працягнецца ў гарадах, якія былы этапамі падарожжаў самога Мілаша па Эўропе – гэта Ляйпцыг, Вільня, Цюрых, Парыж. Так, самае блізкае да Беларусі чытаньне адбудзецца 18 сакавіка ў Польскім інстытуце ў Вільні, там бяруць удзел беларускі літаратар Ігар Бабкоў і літоўскі Данатас Пятрошыус.