У пятніцу ў межах 18-й Менскай кніжнай выставы-кірмашу чытачы сустракаліся з галоўным рэдактарам і выдаўцом «ARCHE» Валерам Булгакавым; Арцём Кавалеўскі дэклямаваў паэзію са зборнікаў «Аддаленасць і адданасць», «АдмыСЛОВЫя гульні»; Андрэй Хадановіч прэзэнтаваў свае паэтычныя «Несіметрычныя сны».
Беларускія недзяржаўныя выдавецтвы «Галіяфы», Зьміцер Колас, «Лімарыус», «Логвінаў», кніжная сэрыя «Бацькаўшчыны», часопісы «ARCHE», «Дзеяслоў», «pARTisan» рэклямуюць сваю прадукцыю з дапамогай аўтараў і выдаўцоў. А 14-й гадзіне ў цэнтры ўвагі былі часопіс «ARCHE» і Валер Булгакаў.
Карэспандэнтка: «Спадар Валер, цікава вам сустракацца з чытачамі? Звычайна ў вас рэдактарская праца, дасьледчыцкая, адміністрацыйная. А вось жыўцом сустрэцца?»
«Пастаянна сустракаемся. За апошні месяц гэта ўжо, напэўна — не паверыце — дзевятнаццатая альбо дваццатая сустрэча. Толькі з 19 па 23 студзеня правёў 12 сустрэч з нашымі чытачамі. Бяз гэтага немагчыма зразумець, што выдаваць, як выдаваць і куды везьці надрукаваную прадукцыю. Для нас, выданьня, якое выгнанае з усіх афіцыйных пляцовак, выданьня, якое ніяк не прадаецца — гэта рэдкая магчымасьць прарвацца да свайго чытача ў Менску. І, уласна кажучы, гэтыя псэўдамаралізатарскія пытаньні — удзельнічаць альбо ня ўдзельнічаць у кірмашы — мяне цяпер цікавяць менш за ўсё».
Да нашай размовы далучаецца Марыйка Мартысевіч:
«Ніводзін з аўтараў, які выдаваў кнігі цягам апошніх гадоў, не адмовіўся ад удзелу. Пытаньні маральнага характару ўзьнікалі ў людзей, у якіх кніжак няма. Калі ў чалавека была выдадзеная кніжка, я думаю, ён бы на ўласнай скуры адчуў, што такое мець яе дома, сядзець на ёй, як на зэдліку, і ня мець магчымасьці яе прадаць, падзяліцца ёю з чытачом».
Андрэй Хадановіч выказаў такое меркаваньне наконт удзелу ў кірмашы:
«Калі спадарыня Марына Фядута, кіраўнік выдавецтва „Лімарыус“, нягледзячы ні на што, прадстаўляе свае кніжкі, лічу для сябе гонарам далучыцца да гэтага з пачуцьця салідарнасьці. Мяне асабіста грэе, што я ў гэтыя дні разам з гадзінкай прэзэнтацыі сваіх кніжак апынаюся ў найлепшай на сёньня літаратурнай кампаніі з Уладзімерам Арловым, Валянцінам Акудовічам, Алесем Разанавым, Альгердам Бахарэвічам, найлепшымі маладымі беларускімі перакладчыкамі, якія будуць прэзэнтаваць зноў-такі ў незалежных беларускіх выдавецтвах выдадзеныя дзіцячыя і дарослыя замежныя кніжкі — гэта мяне грэе і цешыць. Прасьцей за ўсё не рабіць памылак, нічога не робячы. Прасьцей за ўсё самаізалявацца ў сваёй снобскай дэпрэсіі і асуджаць кожнага, хто спрабуе нешта рабіць. Я далучаюся да людзей, якія спрабуюць нешта рабіць».
Наведнікаў ля стэнду незалежных выдавецтваў шмат. Цікавяцца, распытваюць, гартаюць выданьні, даволі актыўна купляюць кніжкі пераважна маладыя людзі.
Карэспандэнтка: «Што вас прывяло на кніжным кірмашы менавіта да гэтых стэндаў?»
«Сьвядомасьць. Ня першы раз сюды прыходжу. Прыходзіў на прэзэнтацыю Ўладзімера Арлова, набыў кніжку з асабістым подпісам аўтара «Ля дзікага поля».
«Мяне цікавіць найперш увогуле літаратура на беларускай мове. У крамах звычайных даволі цяжка знайсьці замежную літаратуру ў перакладах на беларускую мову».
Карэспандэнтка: «А тут знайшлі штосьці цікавае?»
«Вось „Піпі — Доўгаяпанчоха“. У дзяцінстве на расейскай мове чытала, а зараз хачу пачытаць на беларускай».
«А я яшчэ шукаю. Я цікаўлюся гісторыяй, больш гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Хачу знайсьці падставу, так бы мовіць, для нацыянальнага адраджэньня ў сваёй галаве».