Паводле інфармацыі прэс-службы БАЖ, былі затрыманыя каля трох дзясяткаў журналістаў і сябраў БАЖ. Фізычна пацярпеў 21 чалавек – людзі былі зьбітыя, атрымалі траўмы, пашкоджаная дарагая прафэсійная апаратура. 10 сяброў БАЖ адседзелі па 10-15 сутак. Затрымлівалі, білі і замежных карэспандэнтаў – разьбілі апаратуру ў здымачных груп "Russia-Today", "REN-TV".
Дагэтуль ў СІЗА КДБ знаходзяцца 6 сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў, якім інкрымінуюць крымінальную справу: Зьміцер Бандарэнка, Сяргей Вазьняк, Павал Севярынец, Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Аляксандр Фядута. Што можа зрабіць для іх журналісцкая супольнасьць, разважае намесьнік старшыні БАЖ Аляксандар Старыкевіч:
"Першае – максымальна атрымаць інфармацыю пра сытуацыю вакол нашых калегаў, максымальна трымаць пад увагай і максымальна распаўсюджваць яе ў Беларусі і па-за яе межамі. Бо калі прыцягнутая ўвага да той ці іншай падзеі, той ці іншай асобы, усё ж такі ўлада ў пэўнай ступені (падкрэсьлю – толькі ў пэўнай ступені!) абмежаваная ў сваіх магчымасьцях. І па-другое, відавочна, што ў Беларусі няма вагароў, каб паўплываць на ўладу ў тым, каб яна вызваліла палітзьняволеных. Гэта, на жаль, у сёньняшняй сытуацыі можа быць толькі вонкавы ўплыў. Таму вельмі істотна, каб інфармацыя пра палітзьняволеных у Беларусі максымальна шырока і аб'ектыўна была данесеная да тых, хто прымае рашэньні на Захадзе, і не зашкодзіць – на Ўсходзе".
Фотакарэспандэнтку Юлію Дарашкевіч 19 сьнежня паклалі тварам у сьнег, ударылі. 31 сьнежня ў яе ў кватэры быў ператрус, забралі два кампутары, ноўтбук, камэру.
"Тое, што зараз адбываецца па ўсёй краіне: ператрусы ў незалежных СМІ, на "Эўрапейскім радыё", у супрацоўнікаў "Белсату", у "Нашай ніве", "Барысаўскіх навінах" – гэта ўсё робіцца з мэтай паралізаваць працу незалежных рэдакцый, запалохаць супрацоўнікаў. І, канечне, ніякім чынам гэта ня можа быць зьвязана ні з масавымі беспарадкамі, ні з апаганьваньнем сымболікі, як яны гавораць", – мяркуе Юлія Дарашкевіч.
Толькі ў "Нашай Ніве" супрацоўнікі КДБ забралі 12 кампутараў, канфіскавалі фота- і відэаапаратуру.
"У Беларусі незалежныя журналісты для ўладаў уяўляюць значна большую небясьпеку, чым нават беларуская апазыцыя, – кажа журналіст Алесь Пілецкі. – Мы займаемся непасрэдна фіксаваньнем усіх парушэньняў законаў, правоў чалавека, якія адбываюцца ў краіне. Незалежныя журналісты для беларускіх уладаў – вельмі вялікая небясьпека. Там людзі таксама сядзяць недурныя, яны ведаюць, што парушаюць законы, і яны вельмі не зацікаўленыя ў фіксацыі гэтага. Доказам гэтага можа быць хаця б тое, што, напрыклад, у "Нашай Ніве" вялікі ціск аказваецца менавіта на відэа- і фотакарэспандэнтаў, таму што яны непасрэдна фіксуюць на месцы падзеяў злачынствы".
Намесьнік старшыні БАЖ Аляксандар Старыкевіч пры ўсёй напружанасьці сытуацыі з калегамі не хавае аптымізму:
"Ціснуць нас з рознай ступеньню інтэнсіўнасьці ўжо 16 гадоў, але ж пакуль жывыя! Я б паглядзеў, колькі праіснавала "Советская Белоруссия", калі б яна апынулася ў тых умовах, у якіх знаходзіцца, да прыкладу, хаця б "Народная Воля".

Калі прыцягнутая ўвага да той ці іншай асобы, усё ж такі ўлада ў пэўнай ступені абмежаваная ў сваіх магчымасьцях

У Беларусі незалежныя журналісты для ўладаў уяўляюць значна большую небясьпеку, чым нават беларуская апазыцыя