Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 3 сьнежня: сьветлагорца пасадзілі ў СІЗА па вяртаньні з Польшчы


Глеб Панасюк
Глеб Панасюк

Яшчэ адзін беларус апынуўся за кратамі пасьля вяртаньня на радзіму з-за мяжы.

34-гадовы жыхар Сьветлагорску Глеб Панасюк, якога шукалі ягоныя сябры з Польшчы, адпраўлены ў сьледчы ізалятар № 3 у Гомлі. Пра гэта праваабаронцам паведаміла крыніца ў карнай установе, піша «Гомельская вясна».

Да таго Глеб адбываў арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня Гомлю паводле нейкай адміністрацыйнай справы. Праваабаронцы маюць інфармацыю, што ягонае зьняволеньне мае палітычную матывацыю.

8 кастрычніка Глеб Панасюк паехаў з Польшчы, дзе жыў і працаваў апошнія гады, у родны Сьветлагорск адведаць бацькоў. 9 кастрычніка ён патэлефанаваў зь Берасьця сваім сябрам у Польшчы, што прайшоў мяжу і зьбіраецца перасядаць на цягнік у бок Сьветлагорску. Але пасьля гэтага сувязь зь ім зьнікла.

Зараз праваабаронцы спрабуюць высьветліць, у чым сілавікі абвінавачваюць Панасюка.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG