Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае войска ўдарыла па Днепрапятроўскай вобласьці — два чалавекі загінулі


Разбураны расейскім ударам жылы дом у Дніпры, архіўнае фота
Разбураны расейскім ударам жылы дом у Дніпры, архіўнае фота

Расейскія войскі ў ноч на 3 сьнежня ўдарылі бесьпілётнікамі па горадзе Цярноўка ў Паўлаградзкім раёне, паведаміў выканаўца абавязкаў кіраўніка Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Ўладзіслаў Гайваненка.

Паводле яго слоў, у выніку атакі загінулі мужчыны 43 і 50 гадоў. Яшчэ тры чалавекі пацярпелі, двое зь іх (65-гадовыя мужчына і жанчына) у цяжкім стане.

Узьнік пажар, часткова разбураны прыватны дом, пашкоджаныя шэсьць дамоў, гаражы і аўтамабіль, адна машына цалкам зьнішчаная, напісаў Гайваненка.

У Васількоўскай грамадзе Сінельнікаўскага раёну пашкоджаная інфраструктура.

Узброеныя сілы Ўкраіны падалі статыстыку расейскіх удараў па краіне ў ноч на 3 сьнежня. Удар быў 111 бесьпілётнікамі розных тыпаў. Па стане на 8:00 раніцы, сілы СПА зьбілі 83 дроны на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны.

Зафіксавана трапленьне 27 ударных дронаў на 13 лякацыях, а таксама падзеньне абломкаў бесьпілётніка на адной лякацыі. Больш за ўсё пацярпелі аб’екты цывільнай інфраструктуры і прыватныя хатнія гаспадаркі ў Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Адэскай вобласьцях, гаворыцца ў паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG