Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі абавязалі замежныя фуры выкарыстоўваць навігацыйныя плёмбы. Гэта б'е па перавозьніках зь Літвы, Польшчы і Латвіі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў парадак прымяненьня навігацыйных плёмбаў - электронных прыладаў, якія дазваляюць у рэжыме рэальнага часу адсочваць рух транспарту і фіксаваць ускрыцьцё грузавых адсекаў. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 сьнежня.

Плёмбы дазволілі выкарыстоўваць замест мытнага суправаджэння, пры ўстанаўленьні маршруту руху, а таксама як сродак ідэнтыфікацыі на грузавым транспарце. Аднак у шэрагу выпадкаў іх ужываньне становіцца абавязковым.

У прыватнасьці, навігацыйныя плёмбы павінны выкарыстоўвацца пры ўезьдзе ў Беларусь з Латвіі, Літвы і Польшчы на грузавіках, а таксама на парожніх аўто міжнароднай перавозкі, зарэгістраваных у Эўразьвязе. Акрамя таго, іх трэба выкарыстоўваць пры перавозцы небясьпечных грузаў.

Для шэрагу катэгорый дзейнічае вынятак: транзыт з Калінінградзкай вобласьці Расеі, буйнагабарытныя і цяжкавагавыя машыны са спэцдазволам, перавозка жывых жывёлаў, пошты, замежнай бязвыплатнай дапамогі, тавараў асабістага карыстаньня, а таксама ўвоз празь беларуска-расейскі ўчастак мяжы.

Беларусь пачала прымяняць навігацыйныя плёмбы ў міжнародных перавозках у 2018 годзе пасьля ўказаньня Лукашэнкі пра адсочваньне транзыту.

Сыстэма стала адным з элемэнтаў кантролю за перамяшчэньнем тавараў пад мытнымі працэдурамі і выкарыстоўваецца для выключэньня несанкцыянаванага ўскрыцьця грузаў. У апошнія гады практыку пашыраюць - у тым ліку на перавозку сьпіртазмяшчальнай прадукцыі і небясьпечных грузаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG