Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Далейшыя стасункі паміж ЭЗ і Беларусьсю залежаць ад рэформаў”


Штэфан Фюле (Štefan Füle)
Штэфан Фюле (Štefan Füle)
Пра гэта заявіў эўракамісар Штэфан Фюле. Свой выступ у брусэльскім Чэскім доме старшыня камісіі па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыкі суседзтва прысьвяціў эканамічным аспэктам праграмы ЭЗ «Усходняе партнэрства».

Эўракамісар прызнаў, што для посьпеху «Партнэрства» патрэбныя значная большыя за зацьверджаныя летась фінансавыя рэсурсы, а таксама актыўны ўдзел ў гэтай праграме вядучых бізнэс-структураў Эўразьвязу. Эўракамісар паведаміў, што ў пошуках дадатковых рэсурсаў ён мае правесьці перамовы з Усясьветным банкаў і Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця.

«Я перакананы, — падкрэсьліў Фюле, што ЭЗ, выкарыстоўваючы ўвесь свой досьвед, зможа дапамагчы незалежнаму дзелавому супрацоўніцтву ў краінах „Партнэрства“, для якіх эканамічнае інтэграцыя мае вырашальнае значэньне».

Значную частку свайго выступу Штэфан Фюле прысьвяціў «бясспрэчнаму лідэру» «Усходняга партнэрства» — Украіне. Ён падкрэсьліў, што ЭЗ даў высокую ацэнку «свабодным і дэмакратычным» выбарам у гэтай краіне і адзначыў, што гэтыя выбары павінны быць узорам для іншых пяці краін — удзельніц праграмы ЭЗ. Эўракамісар таксама пацьвердзіў гатоўнасьць Брусэлю ўсебакова садзейнічаць Украіне на шляху палітычных і эканамічных рэформаў, якія мусяць стабілізаваць краіну і дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў усясьветнага эканамічнага крызысу.

Спыняючыся на іншай краіне-удзельніцы «Усходняга партнэрства» — Беларусі эўракамісар Штэфан Фюле адзначыў:

Мы гатовыя прапанаваць новыя кантрактныя пагадненьні аб асацыяцыі, свабодным гандлі, кроках у кірунку бязьвізавага рэжыму.
«Тое, наколькі будуць разьвівацца дачыненьні паміж Беларусьсю і ЭЗ, залежыць ад гатоўнасьці Менску прыступіць да асноўных дэмакратычных і эканамічных рэформаў»

Паводле эўракамісара, ЭЗ будзе ўсяляк стымуляваць палітычныя і эканамічныя рэформы ў краінах-партнэрах.

«Мы гатовыя прапанаваць новыя кантрактныя пагадненьні аб асацыяцыі, свабодным гандлі, кроках у кірунку бязьвізавага рэжыму», — сказаў Фюле.

Ён заўважыў, што перамовы з Украінай аб асацыяцыі з ЭЗ мяркуецца завяршыць ужо сёлета. Такія ж перамовы з Малдовай запушчаныя сёлета ў студзені. Таксама накіраваныя на зацьвярджэньне перамоўныя мандаты з Азэрбайджанам, Армэніяй і Грузіяй. Што да Беларусі, то з гэтай краінай Эўракамісія вядзе перамовы адносна часовага пагадненьня, то бок папярэдняй згоды на асацыяцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG