Як вынікае з распаўсюджанага літоўскім МЗС паведамленьня для прэсы, падчас наведаньня сталіцы Літвы 16 верасьня беларускі прэзыдэнт сустрэнецца з літоўскай калегай Даляй Грыбаўскайце, а таксама возьме ўдзел у літоўска-беларускім эканамічным форуме "Беларусь і краіны Балтыі: разьвіцьцё новых магчымасьцяў супрацоўніцтва”.
Апошнім разам беларускі кіраўнік меў афіцыйную сустрэчу зь кіраўніцтвам Літвы - прэзыдэнтам Валдасам Адамкусам - на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску Каменны лог – Мядзінінкай у лістападзе 1998 года.
Як паведамляюць літоўскія выданьні, цяперашні візыт беларускага лідэра “адбываецца паводле ініцыятывы Літвы”.
Візыт Лукашэнкі ў Вільню атрымлівае супярэчлівыя водгукі ў асяродку грамадзкасьці.
Некаторыя назіральнікі ўказваюць на неабходнасьць падтрымліваць дружалюбныя стасункі з суседняй дзяржавай,аднак пры гэтым лічаць неабходным дыстанцыянавацца ад палітыкі беларускага рэжыму. Бо цалкам ігнараваць Беларусь, зь якой Літва мае агульныя межы, трывалыя гандлёвыя стасункі, немагчыма. Лічыцца, што ў выніку візыту гэтыя двухбаковыя дачыненьні толькі палепшацца.
Тым часам ёсьць і іншае меркаваньне. Яго прыхільнікі лічаць, што будучы візыт гэтак званага “апошняга дыктатара Эўропы” ня ёсьць пазытыўнай падзеяй. ЭЗ ужо даўно заяўляе пра сваю прынцыповую нязгоду з палітыкай афіцыйнага Менску. Санкцыі ЭЗ супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам, усяго толькі прыпыненыя, аднак не скасаваныя.
Відавочна, што афіцыйны Менск апошнім часам дэманструе пэўныя крокі ў бок Эўропы і што візыт Лукашэнкі ў Вільню мае ўсё ж не палітычныя, а эканамічныя прычыны, пішуць літоўскія аглядальнікі. Пры гэтым яны, аднак, нагадваюць пра той сумны досьвед, які Літва мае ў выпадку з Расеяй. Калі літоўскія бізнэсоўцы цягам некалькіх тыдняў вымушаныя былі адчуваць адпаведную дыскрымінацыю на літоўска-расейскай мяжы. Забарона вялікім усходнім суседам імпарту некаторых тавараў зь Літвы абярнулася вялікімі стратамі для мясцовых прадпрымальнікаў.