У інтэрнэце на адрасе pravapis.tut.by выкладзены новы беларускі слоўнік “Парадыгма”. Вольны доступ да яго ўсім ахвотным забясьпечыў аўтар Фёдар Піскуноў. У інтэрвію нашай карэспандэнтцы спадар Піскуноў расказаў, чым новая кампутарная праграма адрозьніваецца ад створанай пяць гадоў таму ім жа праграмы праверкі беларускай артаграфіі “Літара”.
Праграма простая, зручная, разьлічаная на самае шырокае кола карыстальнікаў, кажа спадар Піскуноў.
“Там ёсьць зноска, як ёю карыстацца. Яна проста ўсталёўваецца. Стараліся мы інтэрфэйс зрабіць сяброўскім для карыстальніка”.
Нават той, хто ўмее рабіць самыя элемэнтарныя маніпуляцыі з курсорам, справіцца, упэўнены стваральнік новай праграмы.
У 2004 годзе навуковы супрацоўнік Фізыка-тэхнічнага інстытуту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Фёдар Піскуноў скончыў працу над стварэньнем праграмы праверкі беларускай артаграфіі “Літара”, якая цяпер паслугоўвае ўсім тым, чые кампутары сябруюць з роднай мовай. І вось празь пяць гадоў — новая праграма. Чаму ён палічыў “Літару” недастатковай і чым новая праграма адрозьніваецца ад папярэдняй?
“Праграма „Літара“ дае адказ толькі на адно пытаньне: ці існуе такое слова ў мове? А карыстальніку часам вельмі важна даведацца, а як гэтае слова скланяецца ці спрагаецца, дзе ў яго націск, які канчатак у родным склоне, напрыклад. Уся гэтая інфармацыя раней была недаступная. Гэтая праграма натуральным чынам дапаўняе праграму „Літара“, і мы рэкамэндуем выкарыстоўваць яе сумесна зь „Літарай“, хоць яна можа выкарыстоўвацца і асобна”.
У аснову “Парадыгмы” пакладзены “Слоўнік беларускай мовы” пад рэдакцыяй акадэміка Мікалая Бірылы. Ён, па словах спадара Піскунова, самы поўны на сёньня і найбольш унівэрсальны. У рэестры граматыка-парадыгматычнага слоўніка — каля 140 тысяч словаў. Правапіс — сучасны афіцыйны. На пытаньне, ці будзе ў праграме варыянт з клясычным правапісам, стваральнік адказаў:
“Гэтае пытаньне адкрытае пакуль, але я думаю, што такое ў прынцыпе магчыма”.