«АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ» — летні праект сайту «Свабоды», аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.
На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Budimir.
Фінал адбору на дзіцячае «Эўрабачаньне» пройдзе толькі ў верасьні, але беларускія блогеры ўжо вызначыліся са сваімі сымпатыямі. Яны найбольш упадабалі песьню ў выкананьні Юры Дземідовіча «Чароўны трусік»:
На гэты момант ролік, апэратыўна выкладзены на YouTube, прагледзела ўжо болей за 40 тысяч чалавек. Блогер head_of_babulka, які першы зьмясьціў яго ў сябе, трапіў з гэтым запісам у топ Яндэкса. У Жывым Журнале адразу была створаная суполка , прысьвечаная «Чароўнаму трусіку». Гледачы не хавалі сваіх эмоцыяў:
«Узарвала мозх!»
«Пякельны сатана!»
«Моцны зарад пазытыву на цэлы дзень!»
«Перамога будзе нашай 100%!»
«Буду за яго хварэць, дашлю 7 СМС!»
Адзін з камэнтатараў прааналізаваў зьмест песьні:
Гэта інтэрпрэтацыя міфалягічнага сюжэту:
1) Культурны герой, які мае зааморфныя рысы, вынаходзіць лічэньне і пісьмовасьць.
2) Аднак, як і ў любым іншым міфалягічным сюжэце, культурніцкія здабыткі зьвязаныя з пэўнымі стратамі. У дадзеным выпадку гэта журба культурнага героя па маці-прарадзіцельніцы.
3) Зааморфныя рысы героя і вярхоўнае жаночае баство выклікаюць думку, што мы маем справу з кэльцкай міфалогіяй.
4) Але бачны ўплыў іншых культураў. Напрыклад, рымскай (элінскай).
«Вар’яцкі» тэкст песьні, а таксама надзвычай пашыраныя зрэнкі выканаўцы шмат каго з удзельнікаў абмеркаваньня падштурхнулі да высновы, што «тут не абыйшлося без наркотыкаў».
Кастусь Чарнец вельмі цікава адрэагаваў на артыкул Кацярыны Сінюк, пра які распавядалася ў папярэднім аглядзе.
Ён цытуе словы канстантынопальскага біскупа Сінэзія, які ў IV стагодзьдзі скардзіўся на скіфаў, што «панаехалі» ў Візантыю: «Дзіўна, наколькі мы неасьцярожныя. У кожным больш-менш заможным даму знойдзем нявольніка-скіфа; яны служаць кухарамі, віначэрпамі, скіфы і тыя, што ходзяць па вуліцах зь невялікімі крэсламі на плячах і прапануюць іх тым, хто жадае на вуліцы адпачыць. Усюды скіфы, нібыта гэта спаконвеку прырэчаны і самой прыродаю прызначаны на службу рымлянам народ. Дастойна зьдзіўленьня, што гэтыя бялявыя барбары, якія носяць распушчаныя валасы на габрэйскі капыл, адначасова могуць выконваць ролю прыслугі і займаць начальніцкія месцы. Мне падаецца, што нявольнік па прыродзе сваёй зьяўляецца ворагам свайму гаспадару, калі ў яго ёсьць надзея адужаць яго».
Кастусь дадае: Скіфы (насамрэч германцы, але для высокакультурнага бізантыйца яны ўсе «скіфы», як для сьвядомага славяніна — што азэрбайджанцы, што ўзбэкі — ўсё роўна «чуркі») былі хлопцамі нахабнымі, актыўнымі. Лёгка ўяўляю, як гэтыя «бялявыя барбары» спрабавалі заляцацца да канстантынопальскіх жанчынак, пераважна брунэтак, з мэтай задавальненьня сваёй барбарскай паўночнай пажаднасьці. А ўжо што тычыць панажоўшчыны... будзь здаровы, на хуліганскія дзеяньні гэтыя паўночныя мужчыны былі хуткія. Дзікуны! Ня тое, што праўдзівыя «арыйцы»: каравокія кучаравыя брунэты.
Тэму працягвае блогер eolonir, які вучыўся ў Лёндане сярод іншых студэнтаў-замежнікаў, у тым ліку кітайцаў:
У нашай сыстэме платнікаў-іншаземцаў будуць абараняць толькі таму, што яны платнікі й прыносяць грошы. Але гэта праблема не кітайцаў, сярод якіх столькі ж годных і прыстойных людзей, як і між нас. Гэта НАШАЯ праблема, у тым ліку й ВАША, спадарыня Сінюк. Гэта праблема самапавагі да сябе. Вось калі мы ўсе навучымся шанаваць чалавека не за грошы, ставіцца да людзей па іхных учынках, а не па грошах, унесеных у касу — тады такіх выпадкаў ня будзе. Але для гэтага трэба, каб зьмяніўся кожны. Пачынаючы зь сябе.
Тое, што да нас набіраюць немавед каго, бязь веданьня мовы — гэта не нагода гнаць на ўсіх агулам. Гэта праблема нашага падыходу: плаці й прыяжджай, мову тутака падвучыш, на іспыты можаш не прыходзіць. Вось і ствараецца ўражаньне пра ўседазволенасьць.
Але вось чамусьці ў Лёндане кітайцы лічацца аднымі з найлепшых студэнтаў. І мову ведаюць, і актыўныя, і на іспытах прафэсуры даюць прачухацца. Можа, таму, што тут аплата не зьяўляецца нагодай для лайдацтва? Таму, што тут усё адно могуць выкінуць з унівэра за нязданыя работы або плагіят, колькі б ты ні заплаціў? Таму, што тут перад пэўнымі катэгорыямі студэнтаў не прагінаюцца болей за іншых толькі таму, што яны платнікі-іншаземцы? Сьмешна. Тут болей за 80 адсоткаў — платнікі-іншаземцы.
Блогер bruno_von_mainz выклаў забаўную карцінку:

Гэта трэба пачуць...

* * *
Зноў пра беларускі расізм

З навінак беларускай моды