Пяць актывістаў руху “За свабоду” ў Мастах зьвярнуліся да начальніка мясцовай міліцыі і раённага пракурора ў зьвязку з тым, што ў горадзе, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, ад мужчынаў патрабуюць прымусовай здачы адбіткаў пальцаў. Актывісты лічаць гэта парушэньнем закону аб дактыляскапіі.
Мы сустрэліся з рэгіянальным каардынатарам руху “За свабоду” з Мастоў Алесем Зарэмбюком. Ён паведаміў, што апошнімі днямі да яго пачалі зьвяртацца людзі, якія атрымалі позвы ў міліцыю. У прыватнасьці, адзін зь іх працуе на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, другі — прадпрымальнік. Яны і іншыя павінны здаць адбіткі пальцаў.
Зарэмбюк: “Учора былі асабіста да мяне чатыры званкі. Мы адразу папрасілі некаторых нашых сяброў, каб яны даслалі нам сканаваныя позвы ў Мастоўскі РАУС: на некаторых дата зьяўленьня ў міліцыю — 10 лютага, ёсьць на 16, на 18 лютага, розныя даты.
Зразумела, што ўсяму мужчынскаму насельніцтву Мастоў за дзень не “адкатаеш” пальцы. Мы пракансультаваліся з прадстаўнікамі незарэгістраванага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” і камітэту “Салідарнасьць”, які ў рамках руху “За свабоду” працуе, і знайшлі Закон РБ аб дактыляскапіі. Ён прыняты ў 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў.
У артыкуле сёмым гэтага закону пазначана, якія катэгорыі грамадзянаў мусяць абавязкова здаваць адбіткі ці праходзіць прымусовую дактыляскапію. Гэта мытнікі, супрацоўнікі падатковай інспэкцыі, пракурорскія работнікі, вайскоўцы, там вялікі шэраг. Але ж не супрацоўнікі “Мастоўдрэва”, ні кіроўцы РАЙПО, прадпрымальнікі, беспрацоўныя, якія атрымалі гэтыя позвы для здачы адбіткаў пальцаў. Яны могуць адмовіцца, таму што гэтая працэдура добраахвотная“.
Алесь Зарэмбюк, аднак, зазначае: большасьць жыхароў гораду пра гэта ня ведае і закон не чытала. Ён таксама кажа: людзі сёньня баяцца. Нават тыя, хто расказаў пра выклік на дактыляскапію, прасілі не называць іхніх прозьвішчаў. А раз ёсьць страх, значыцца, большасьць падпарадкуецца і пойдзе здаваць адбіткі пальцаў, лічыць Алесь Зарэмбюк.
Зарэмбюк: “Мы лічым, што так адбывацца ня можа. Таму мы сёньня накіравалі зварот кіраўніку Мастоўскага РАУС Алесюку, а таксама пракурору Мастоўскага раёну з патрабаваньнем растлумачыць: на якіх падставах праводзіцца такая масавая дактыляскапія ў Мастах мужчынскага насельніцтва? Што такое раптам здарылася? Цяпер мы рыхтуем інфармацыйны буклет з выняткамі з Крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ, якія тычацца дактыляскапіі, а таксама з выняткамі з Закону РБ “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі”.