Ініцыятарам выступіў Салігорскі РУУС, спасылаючыся на пункт 1.5 артыкула 7 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дактыляскапічнай рэгістрацыі”.
Паводле закону, супрацоўнікі небясьпечных вытворчых аб’ектаў падлягаюць абавязковай дактыляскапічнай рэгістрацыі. Закон быў прыняты 3 кастрычніка 2003 года, і ўвесь гэты час у дачыненьні да “Беларуськалію” яго ня ўзгадвалі. Выглядае дзіўным, што раптам прадпрыемства стала лічыцца небясьпечным, кажа колішняя супрацоўніца прадпрыемства грамадзкая актывістка з Салігорску Ларыса Насановіч:
“Ну, што такое “Беларуськалій”? Вытворчасьць вельмі складаная, дзе, безумоўна, трэба ведаць тэхніку бясьпекі дасканала, як працаваць са станкамі, канвэерамі, абсталяваньнем складаным... Але, тым ня меней, гэта не небясьпечная вытворчасьць, і ніколі яна небясьпечнай не лічылася”.
На думку Ларысы Насановіч, абавязковая дактыляскапія – спроба запалохаць супрацоўнікаў, узяць іх пад татальны кантроль:
“Па-першае, гэта чыста псыхалягічны ход. І так у людзей вельмі шмат жахаў-страхаў. А калі чалавек яшчэ ведае, што ягоныя пальчыкі недзе зафіксаваныя, ён будзе менш у сабе ўпэўнены, меншая рызыка таго, што ён некуды “палезе”. Прынамсі, разьлік у іх на гэта найперш... ”
На думку намесьніка старшыні незалежнага прафсаюзу прадпрыемства Сяргея Чаркасава, патрабаваньне дактыляскапіі ня варта ўспрымаць як безумоўнае да выкананьня:
“Супрацоўнікі МУС праводзяць дактыляскапію на падставе “Закону аб дактыляскапічнай рэгістрацыі”, дзе ёсьць пункт, які датычыцца людзей, занятых у небясьпечных умовах працы. Большасьць катэгорый нашых супрацоўнікаў занятыя ў “асаблівых умовах працы”... ”
Пакуль што цікавасьць саміх супрацоўнікаў прадпрыемства да таго, чым ёсьць дактыляскапія, ці можна яе пазьбегнуць, невысокая, кажа Сяргей Чаркасаў:
“Людзі павінны мець інфармацыю, што гэта за аналізы, на якой падставе іх робяць. Людзі нам званілі, мы ім тлумачылі сытуацыю. Чалавек мае права адмовіцца. Як я, дарэчы, і зрабіў аднойчы. Мімаходам быў Менску, калі ўсе гэтыя выбухі былі... У мяне хацелі ўзяць і аналіз сьліны, і гэтак далей - я адмовіўся. І ніхто да мяне ніякіх прэтэнзіяў ня меў... ”