Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня — дзень нараджэньня Якуба Коласа


Партрэт Якуба Коласа. Мастак — Янкель Кругер, 1923 год
Партрэт Якуба Коласа. Мастак — Янкель Кругер, 1923 год

Падзеі 3 лістапада ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1957 — у Нью-Ёрку адкрыты сабор Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Катэдра Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, архіўнае фота
Катэдра Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, архіўнае фота

1961 — у Менску дэмантавалі помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага, паводле рашэньня ХХII зьезду КПСС, у Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.

Помнік Сталіну ў Менску
Помнік Сталіну ў Менску

1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.

1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.

Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур
Помнік Якубу Коласу ў Менску. Скульптар Заір Азгур

1992Біл Клінтан быў выбраны прэзыдэнтам ЗША.

Біл Клінтан з жонкай Гілары і дачкой Чэлсі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, 3 лістапада 1992
Біл Клінтан з жонкай Гілары і дачкой Чэлсі пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, 3 лістапада 1992

2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс апошнім зь лідэраў Эўразьвязу падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, якая ўмацавала яго як палітычную супольнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1801 Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар.

1845Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык.

1882Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.


1890 Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг.

1890Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык і перакладчык.

1893Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

1914Юліюш Бардах, польскі гісторык дзяржавы і права.

1921Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.

Янка Юхнавец, 1992, Нью-Ёрк
Янка Юхнавец, 1992, Нью-Ёрк

1926Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009).

1932 Iван Лiштван, торфазнаўца, акадэмік.

У памяці

1937Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады» (расстраляны НКВД).

1937Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД).

1941Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.

1954 Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.

1981 Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG