Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Улада спрабуе выціснуць “непрымальныя праекты”


Ад 1 верасьня 2010 году шэраг выданьняў, у ліку якіх папулярныя “Наша ніва” і “Arche”, мусяць перайсьці на новыя правілы беларускага правапісу.


Галоўны рэдактар часопісу “Arche” Валер Булгакаў кажа, што ў афіцыйна зарэгістраваных выданьняў ня будзе асаблівага выбару, калі паўстане пытаньне існаваньня часопіса наагул:

“Я, з аднаго боку, згодны , што праблемы ўніфікацыі існуюць. Зь іншага боку, канечне, трэба прызнаць, што рэформа ажыцьцяўляецца дзяржавай ва ўласьцівай ёй дэспатычнай манэры. Я згодны з тэзісам, што вялікая разнастайнасьць правапісных сыстэмаў, якія дэ-факта абслугоўваюць беларускую мову на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Беларусь, прыводзяць у зман карыстальнікаў беларускай мовы, а таксама людзей, якія чытаюць і ўспрымаюць нейкім чынам прадукцыю на беларускай мове. На мой погляд, для больш пасьпяховага функцыянаваньня беларускай мовы, заваёвы ёй новых грамадзкіх (і ня толькі) сфэраў уніфікаванасьць не пашкодзіла б. Бо па вялікаму рахунку гэта шлях больш-менш разьвітай ці заснаванай на багатай культурнай традыцыі заходнеэўрапейскай мовы.

Але што датычна цяперашняга моманту, безумоўна, што ў мяне ёсьць вялікія адносна гэтага сумневы. Магчыма нават казаць, што за гэтай рыторыкай улада проста хавае сваю сапраўдную палітыку, якая скіраваная на тое, каб канчаткова выціснуць з публічнай легальнай сфэры тыя выданьні і тыя праекты, якія дэ-факта не прымаюць апошнюю кадыфікацыю беларускага правапісу, якая была ажыцьцёўленая ў 1957-59 гадох, а цяпер дадаткова ўдакладненая кампаніяй Лукашанца і зацьверджаная прэзыдэнтам”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG