“Белы легіён” узьнік на базе “Чорных драбаў” — дружынаў рэгіянальнай аховы і бясьпекі, моладзевага крыла Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Ад сярэдзіны 1990-х “легіянэры”, колькасьць якіх ацэньвалася прыкладна на пару соцень, займаліся фізычнай падрыхтоўкай у летніках, ладзілі спартовыя імпрэзы, выстаўлялі патрулі ў часе масавых акцый апазыцыі. Рэальна “засьвяціліся” актывісты “Белага легіёну”, хіба, аднойчы — у кастрычніку 1999 году, калі дэманстранты патрабавалі ад уладаў расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Шэсьце скончылася жорсткімі сутычкамі са спэцназам. Пасьля гэтага, як кажа колішні кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў Мікола Статкевіч, дзейнасьць “легіёну” была практычна згорнутая:
Як казаў Чыслаў, яму ўвесь час раілі зьнікнуць з краіны, бо інакш будуць праблемы.
Карэспандэнт: “Ужо відавочна, што сьледзтва акцэнтавалася на людзях, якія адзначыліся ўдзелам у вайсковых ці блізкіх да іх аб’яднаньнях. Вам не падаецца, што могуць урэшце дайсьці і да БЗВ?”
Бо яшчэ ў 1993 годзе Кебіч бомбы рваў, каб нас падставіць.
Практычна ўсе затрыманыя па справе выбуху 4 ліпеня ў Менску раней прыцягваліся да адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У 2000 годзе за распаўсюд улётак Міраслаў Лазоўскі быў асуджаны па артыкуле Адміністратыўнага кодэксу “Дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці не перарэгістраваных палітычных партыяў”. У 1998-м з улёткамі “Белага легіёну” быў затрыманы і аштрафаваны за “распаўсюд фашыстоўскай сымболікі” Ігар Корсак. Нягледзячы на тое, што экспэрты прызналі: эмблема “Белага легіёну” ня мае ніякага дачыненьня да фашызму.
Чаму сьледзтва ўхапілася за сябраў “Белага легіёну”? Вось меркаваньне аднаго з актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрася Карэтнікава, якога неаднаразова зьбівалі і прыцягвалі да адказнасьці за ўдзел у апазыцыйных акцыях:
Задача ўладаў — застрашыць грамадзтва напярэдадні парлямэнцкіх выбараў
Апошнія 2—3 гады, як я ведаю, хлопцы займаліся бізнэсам у Маскве. Сяргей у Менску бываў даволі рэдка. Таму думаць, што групоўка нешта ўчыніла дзеля палітычных мэтаў, бязглузда. Дый сама па сабе групоўка фактычна не існавала, яны захоўвалі пэўныя сяброўскія стасункі, палітыкай асабліва не цікавіліся. Зь іх проста зрабілі крайніх.
Сытуацыя нагадвае віцебскія выбухі, калі цягалі апазыцыянэраў, забралі Паўла Красоўскага, каб таксама зьвязаць гэта з апазыцыяй. Нешта падобнае адбываецца і зараз”.
Штуршком да стварэньня першай беларускай нацыянальнай арганізацыі вайскоўцаў сталіся падзеі кастрычніка 1988 году, калі ў Менску быў жорстка разагнаны жалобны мітынг на Дзяды. Абурэньне ўладамі згуртавала ў лістападзе 1988-га групу курсантаў V курсу Менскай вышэйшай інжынэрнай зэнітна-ракетнай вучэльні на чале зь Сержуком Чыславым. У сваім асяродку яны называлі сябе “Рух-63”, як нашчадкі Кастуся Каліноўскага.
З красавіка 1989 году арганізацыя стала называцца “Вольнае згуртаваньне вайскоўцаў”. У чэрвені 1989 году сябры арганізацыі сабралі сярод курсантаў вучэльні больш як 300 подпісаў за дзяржаўнасьць беларускай мовы. Але маладых афіцэраў, заснавальнікаў арганізацыі, раскідалі па гарнізонах, а найбольш актыўных — Сержука Чыслава і Вадзіма Малюшыцкага — выправілі ў Чыцінскую вобласьць.
У другой палове 1989-га дзейнасьць “Вольнага згуртаваньня вайскоўцаў” у адсутнасьць лідэраў паступова пачала згасаць. У тым жа годзе ў той жа вучэльні ўзьнікла суполка на чале з падпалкоўнікам Статкевічам — афіцэры займаліся распрацоўкай канцэпцыі стварэньня беларускага войска. У лютым 1991 г. Статкевіч выйшаў з партыі і на ўстаноўчым зьезьдзе БСДГ заявіў пра неабходнасьць утварэньня беларускага войска.
У красавіку 1991 г. Цэнтральная Рада БСДГ стварыла камісію БСДГ па вайсковых пытаньнях. У склад камісіі ўвайшлі народны дэпутат БССР Віталь Малашка, Мікола Статкевіч і Сяржук Чыслаў, які звольніўся з войска і ў 1991-м вярнуўся ў Беларусь. У кастрычніку таго ж году адбыўся зьезд Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Старшынём быў абраны Мікола Статкевіч.
Але пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі нацыяналістычную старонку ў гісторыі беларускага войска загарнулі, а БЗВ зьліквідавалі. Фармальна на непрацяглы час яго месца заняў “Белы легіён”.