Наша карэспандэнтка размаўляла з удзельнікамі акцыі:
Карэспандэнтка: “Я зараз іду ў калёне, якая рухаецца ў кірунку капліцы ў памяць ахвяраў Чарнобыля. Зьвяртаюся да спадарыні, якая трымае ў руках таблічку з надпісам «Рэчыца».
Спадарыня: “Мы прыехалі з розных рэгіёнаў Гомельшчыны: Рэчыцы, Кармы, з Рагачова і іншых рэгіёнаў вобласьці. Гомельшчына больш за ўсіх пацярпела ад гэтай навалы, а зараз плянуюць будаваць новую АЭС. Мы выказваем свой пратэст гэтаму. А таксама, што адабраныя нашыя льготы, што адабраныя правы і свабоды ўвогуле”.
Карэспандэнтка: “Я так разумею, што вы сам ліквідатар, бо маеце адпаведны значак? Як вас зваць”.
Спадар: “Мяне зваць Пётар Яўгенавіч. Я і па сёньня працую ў чарнобыльскай зоне. Мы выконваем свае абавязкі, а ён у нас ліквідаваў льготы. Чаму? Вось гэта пытаньне”.
Карэспандэнтка: “У калёне людзі самага рознага веку. Да прыкладу, побач са мной дзяўчаты зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і значкамі “радыяцыйная небясьпека. Вы хто, вы чаму тут?”
Юначка: “Мы сябры руху “Джынс за Свабоду”. Мы прыйшлі сюды, каб выказаць сваю “не” будаўніцтву новай АЭС у Беларусі”.
Карэспандэнтка: “Што скажа юнак з павязкай “Рух за Свабоду”?”
Юнак: “Я салідарны з ідэяй Чарнобыльскага шляху. Я таксама лічу, што чарнобыльскім праблемам у нас надаецца вельмі мала ўвагі”.
Спадар: “Мяне зваць Віктар, я сам чарнобылец: быў ліквідатарам, быў выселены са Слаўгарада. Я ведаю што такое Чарнобыль, я ведаю што такое людзкое гора. Таму я салідарны з моладзьдзю, з усімі людзьмі, якія тут, Таму я сам тут”.
Карэспандэнтка: “Павал Севярынец зараз ідзе на чале калёны Маладога фронту. Вы задаволеныя сёньняшнім шэсьцем?”
Севярынец: “Шэсьце жалобнае. Гэта прымальны фармат. Вельмі шмат моладзі, шмат ліквідатараў. Пакуль усё добра”.