Духавенства Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ), якая тры гады таму атрымала Томас аб аўтакефаліі, і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату падпісалі дэклярацыю аб пачатку дыялёгу аб пэрспэктыве адзінства ўкраінскага праваслаўя.
Украінскія ўлады лічаць, што пасьля злачынстваў, якія ўчынілі расейскія войскі ва Ўкраіне, паміж краінамі ня можа быць ніякай дружбы.
Радыё Свабода ўдалося пагаварыць зь імі падчас візыту кіраўніцтва Запароскай АВА ў лякарню, дзе лечацца некаторыя з вайскоўцаў, якія абаранялі «Азоўсталь».
У Карыны Пацёмкінай, беларускай валянтэркі з Бучы, не прынялі дакумэнты для падачы на часовы від на жыхарства ва Ўкраіне, расказала яна «Мэдыязоне».
Кіраўнік адміністрацыі Данецкай вобласьці Ўкраіны Павел Кірыленка заклікаў жыхароў населеных пунктаў, якія застаюцца пад кантролем Украіны, эвакуавацца, каб зьберагчы сябе ад абстрэлаў з боку расейскіх войскаў і каб даць магчымасьць украінскім вайскоўцам больш эфэктыўна абараняцца.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што апошнія заявы расейскіх спэцслужбаў сьведчаць пра намер Расеі не спыняцца на захопе Луганскай і Данецкай абласьцей.
Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны зьняпраўдзіла заяву Аляксандра Лукашэнкі аб пачатку паставак украінскага збожжа на зьнешні рынак празь Беларусь.
Японія ўвяла экспартныя санкцыі ў дачыненьні да 25 арганізацый Беларусі, а таксама забарону на імпарт золата з Расеі.
Апэляцыйны адміністрацыйны суд у Львове 5 ліпеня забараніў дзейнасьць Камуністычнай партыі Ўкраіны, задаволіўшы пазоў Міністэрства юстыцыі.
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
Ад пачатку вайны Ўкраіна пачала выяўляць і канфіскоўваць на сваёй тэрыторыі беларускую ўласнасьць, якая абслугоўвала гандлёвыя апэрацыі паміж дзьвюма краінамі па найбольш прыбытковых відах прадукцыі — угнаеньнях і нафтапрадуктах.
Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» ва Ўкраіне «Сервіс Ойл», карпаратыўныя правы і тэхніку якога арыштавала Падольская акруговая пракуратура Кіева, дабілася праз суд скасаваньня арышту на свае рахункі ў трох банках Украіны.
У Швайцарыі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя аб аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайны, якую параўноваюць з «плянам Маршала».
Ва Ўкраіне грамадзяніна Беларусі пакаралі ўмоўным тэрмінам за сэкс у публічным месцы, хоць улады заяўлялі, што за гэтыя «хуліганскія» дзеяньні яму разам з жанчынай уручылі позвы ў войска.
Офіс генпракурора Ўкраіны паведаміў, што ва Ўкраіне арыштавалі 315 беларускіх і расейскіх вагонаў зь мінэральнымі ўгнаеньнямі. Іх агульны кошт ацэньваецца больш як у 350 млн грыўняў (звыш $12 млн).
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што адзіным каналам камунікацыі Кіева і Менску зьяўляюцца дыпляматычныя прадстаўніцтвы краін.
Папа Рымскі Францішак у інтэрвію Reuters паведаміў, што ў ліпені зьбіраецца паехаць зь візытам у Канаду, а пасьля гэтага спадзяецца наведаць Кіеў і Маскву.
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што Аляксандар Лукашэнка ня зможа пазьбегнуць адказнасьці да ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Прэмʼер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанэзэ на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны 3 ліпеня таксама згадаў магчымы візыт Уладзіміра Пуціна на саміт «Вялікай дваццаткі» ў Інданэзіі. Альбанэзэ папярэдзіў, калі прэзыдэнт РФ прыезьдзе на сустрэчу G20, ён атрымае прыём, «якога заслугоўвае».
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
У кіраўніцтве Ўкраіны адпрэчылі распаўсюджаную расейскім бокам інфармацыю аб атачэньні і ўзяцьці Лісічанску — апошняй апоры ўкраінскай абароны ў Луганскай вобласьці на ўсходзе краіны.
Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
Эўракамісія плянуе дазволіць Расеі ўвозіць у Калінінград тавары, якія трапілі пад санкцыі, але толькі ў аб’ёмах, параўнальных з пастаўкамі да яе ўварваньня ва Ўкраіну.
Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны выявіла дзяржаўныя закупкі на 65 мільёнаў грыўняў (каля 2,2 млн даляраў ЗША), выканаўцамі якіх зьяўляюцца кампаніі расейскага або беларускага паходжаньня.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны заявіў, што расейскія самалёты нанесьлі ўдары па востраве Зьмяіны фосфарнымі бомбамі.
Нарвэгія дасьць Украіне пакет падтрымкі на 1 мільярд эўра — пра гэта прэмʼер-міністар краіны Юнас Стэрэ паведаміў падчас сумеснага брыфінгу з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у Кіеве 1 ліпеня.
«Гэта толькі папярэднія зьвесткі, бо мы ня маем доступу да ўсіх аб’ектаў, якія знаходзяцца ў раёнах актыўных баявых дзеяньняў», — паведаміла намесьніца міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Кацярына Чуева 1 ліпеня на брыфінгу ў Кіеве.
У чэрвені эўрапейскія краіны атрымалі больш звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, чым прыроднага газу з Расеі па трубаправодах.
Намесьнік міністра аграрнай палітыкі і харчаваньня Ўкраіны Дзяніс Башлык заявіў, што наступствы расейскай вайны ствараюць пагрозы для атрыманьня ўраджаяў сама меней на тры наступныя гады.
Прэзыдэнт, кіраўнік парлямэнту і прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Зяленскі, Руслан Стэфанчук і Дзяніс Шмыгаль падпісалі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны афіцыйную заяўку аб паўнавартасным уступленьні Ўкраіны ў Эўрапейскі Зьвяз.
Упершыню з 2009 году Чэхія паводле ратацыі зноў становіцца кіраўніком Рады ЭЗ.
З 1 ліпеня візу ва Ўкраіну грамадзяне Расеі могуць аформіць у візавых цэнтрах або ў трэціх краінах, але і яна не зьяўляецца гарантыяй пропуску ў краіну.
Электраэнэргія з Украіны паступае ў Румынію, паведаміў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце 30 чэрвеня. Паводле яго, размова ідзе ня толькі пра экспартны даход для Ўкраіны, але і пра бясьпеку ўсёй Эўропы.
Каардынатарка сыстэмы ААН у гуманітарных пытаньнях Оснат Лубрані паведаміла, што ў выніку вайны Расеі ва Ўкраіне арганізацыі вядома пра амаль 5 тысяч загінулых мірных жыхароў. Таксама, па словах Лубрані, амаль 16 мільёнаў чалавек ва Ўкраіне сёньня маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.
У Адэскай вобласьці расейская ракета трапіла ў шматпавярховік, паведаміў сьпікер Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.
У найбліжэйшыя дні Вашынгтон абвесьціць пра дадатковую дапамогу Ўкраіне ў галіне ўзбраеньняў, у тым ліку сыстэмамі супрацьракетнай абароны, на суму 800 мільёнаў даляраў.
Украіна пачала шэраг судоў супраць беларускіх прадпрыемстваў за тое, што Рэспубліка Беларусь выступіла хаўрусьніцай Расеі пры нападзе на яе. Даведаліся, што адбываецца ў судах цяпер.
У апэратыўным камандаваньні «Поўдзень» заявілі, што ў выніку ваеннай апэрацыі ракетных і артылерыйскіх падразьдзяленьняў Узброеных сіл Украіны расейскія войскі сышлі з вострава Зьмяіны ў Чорным моры.
Па дадзеных пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны ў ААН, з пачатку вайны ў Расею былі незаконна вывезены 234 тысячы ўкраінскіх дзяцей.
Вялікая Брытанія пашырае ваенную дапамогу Ўкраіне. Увечары ў сераду, 29 чэрвеня, Лёндан абвясьціў, што выдзеліць дадаткова 1 млрд фунтаў стэрлінгаў (каля $1,2 млрд) і, такім чынам, амаль падвоіць дапамогу Кіеву.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 29 чэрвеня пракамэнтаваў расейскі ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку, у выніку якога, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 20 чалавек, 59 атрымалі раненьні, звыш 40 прапалі бязь вестак.
Сойм Літвы з 30 чэрвеня па 15 верасьня падоўжыў рэжым надзвычайнай сытуацыі, уведзены 24 лютага ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведамляецца на сайце літоўскага парлямэнту.
У Нью-Ёрку адбылося экстранае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН, скліканае на просьбу Ўкраіны ў сувязі з расейскім ракетным ударам па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку Палтаўскай вобласьці.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская запісала відэазварот да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і да ўкраінскіх уладаў.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць Расеі
Лідэры самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і ўласьнікі вялікага праўладнага бізнэсу выкарыстоўвалі ўкраінскія пашпарты для паездак у краіны Эўразьвязу, для стварэньня бізнэсу ў Расеі, Украіне і Малдове, а таксама для таго, каб пазьбегнуць затрыманьня па лініі міжнароднага вышуку.
Прычына — прымаючую ўкраінскую праваабарончую арганізацыю, у якой працуе беларуска, хочуць аштрафаваць за тое, што Анісія своечасова не падала дакумэнты ў міграцыйную службу, якая не працавала ад пачатку вайны ў лютым да чэрвеня.
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што ўкраінскія праваахоўнікі ўжо вызначылі імёны расейскіх лётчыкаў, якія нанесьлі ракетныя ўдары па гандлёвым цэнтры ў Краменчуку Палтаўскай вобласьці.
Загрузіць яшчэ