24 чэрвеня Анісію Казьлюк затрымалі ў Кіеве — нібыта за нелегальнае знаходжаньне ва Ўкраіне. Прывезьлі ў аддзяленьне паліцыі, дзе зь ёю размаўляў прадстаўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы.
Паводле самой Анісіі, 23 лютага яна атрымала пячатку аб падаўжэньні тэрміну легальнага знаходжаньня ва Ўкраіне. Аднак з таго часу і да чэрвеня міграцыйныя службы дакумэнтаў не прымалі.
Пасьля ўмяшаньня ў сытуацыю Кабінэта прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай дакумэнты на працяг віду на жыхарства ў Анісіі Казьлюк паабяцалі прыняць 27 чэрвеня. Але ў панядзелак дзяўчыну аштрафавалі на 1700 грыўняў (каля 60 даляраў. — РС). Штраф яна сплаціла. 28 чэрвеня дакумэнты зноў не прынялі — вырашылі пакараць штрафам і прымаючую ўкраінскую арганізацыю.
Анісія зьбіраецца дадаць сьведчаньні пра яе перасьлед у Беларусі і падаць новы пакет дакумэнтаў у сераду.