Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Нарвэгіі паабяцаў 1 мільярд эўра дапамогі Ўкраіне


Прэмʼер-міністар Нарвэгіі Юнас Стэрэ (зьлева) на сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у Кіеве 1 ліпеня 2022
Прэмʼер-міністар Нарвэгіі Юнас Стэрэ (зьлева) на сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у Кіеве 1 ліпеня 2022

Нарвэгія дасьць Украіне пакет падтрымкі на 1 мільярд эўра — пра гэта прэмʼер-міністар краіны Юнас Стэрэ паведаміў падчас сумеснага брыфінгу з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у Кіеве 1 ліпеня.

Па словах Стэрэ, ён прыехаў ва ўкраінскую сталіцу, каб выказаць падтрымку народу Ўкраіны.

«1 мільярд эўра Нарвэгія пералічыць да канца гэтага году або пачатку 2023 году на патрэбы насельніцтва», — сказаў ён.

Як перадае УНІАН, Зяленскі падзякаваў кіраўніку ўраду Нарвэгіі за гэтае рашэньне, а таксама за падтрымку санкцый супраць Расеі.

Нарвэгія — ня сябра Эўрапейскага Зьвязу, але ўваходзіць у Эўрапейскую эканамічную зону і далучылася да ўсіх шасьці пакетаў санкцый, уведзеных супраць Расеі за яе поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG