«Усе рэпрэсіі рэжыму супраць беларусаў і замежных грамадзян па-за прававым полем. Вядома ня толькі пра пагрозы, але і пра падрыхтоўку рэальных дзеяньняў, аж да фізычнай ліквідацыі, накіраваных супраць дэмакратычных сілаў за межамі Беларусі. Мая заява сымбалічная, яе я падаю, каб абараніць усіх беларусаў, якіх перасьледуюць за мяжой». — цытуе словы Латушкі яго тэлеграм-канал.
У заяве палітык інфармуе Пракуратуру Польшчы пра пагрозы фізычнай ліквідацыі і плянаваных злачынствах з боку Аляксандра Лукашэнкі, Мікалая Карпянкова, Івана Тэртэля, Рыгора Азаронка, Алега Гайдукевіча і іншых чыноўнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.
«Яшчэ адна мэта — папярэдзіць усіх, хто плянуе злачынныя дзеяньні супраць грамадзян Беларусі, што іх дзеяньні не застануцца без прававых наступстваў: яны будуць перасьледвацца па законах розных дзяржаў і ў розных дзяржавах сьвету», — паведамляе прэс-служба Паўла Латушкі.