Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі заклікала суграмадзянаў ня езьдзіць у Беларусь


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Рызе, кастрычнік 2020 году.
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Рызе, кастрычнік 2020 году.

Кіраўніцтва Латвіі зьвярнулася да жыхароў краіны, каб тыя ўстрымаліся ад нетэрміновых паездак у Беларусь.

«Беручы пад увагу сытуацыю зь бясьпекай, заклікаем ацаніць неабходнасьць паездак у Беларусь. Акрамя таго, строгія правілы міграцыі сталі яшчэ больш жорсткімі — яны могуць закрануць і нашых падданых, і беларусаў, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства ў Латвіі», — адзначыў прадстаўнік МЗС Латвіі Яніс Бэкерыс.

Ён удакладніў: цяперашні парадак прадугледжвае, што зь Беларусі могуць выехаць толькі тыя, хто мае дазвол на доўгатэрміновае пражываньне ў іншай краіне, але не часьцей, чым раз на паўгода. Таму МЗС абнавіў папярэджаньне для сваіх грамадзянаў, з нормамі можна азнаёміцца на сайце замежнапалітычнага ведамства.

Раней Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса і мэра Рыгі Марціньша Стакіса, у прысутнасьці якіх падчас хакейнага чэмпіянату сьвету беларускі дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг быў заменены на нацыянальны бел-чырвона-белы.

Вынікам канфлікту стала ўзаемная высылка кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпмісій з Рыгі і Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG