Раней на тэлеканале СТБ міліцэйскі чыноўнік заявіў, што ня будзе абмяжоўваць падначаленых законам, калі гаворка пра дзеяньні супраць беларускай апазыцыі. Такія людзі, на ягоную думку, «стаяць у адным шэрагу зь міжнароднымі тэрарыстамі».
«Беларуская апазыцыя ўсё больш радыкалізуецца і ўсё больш падобная да шалёных сабак», — не выбіраў выразаў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
У адказе Мігель Бэргер запэўніў Латушку, што МЗС Нямеччыны «вельмі сур’ёзна ўспрыняў недапушчальныя выказваньні Карпянкова».
Амбасадара Беларусі Дзяніса Сідарэнку выклікалі ў зьнешнепалітычнае ведамства, дзе выразна давялі пазыцыю Нямеччыны пра недапушчальнасьць падобных заяваў.
Нямеччына будзе цьвёрда стаяць на баку тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, вяршэнства закону і выкананьне правоў чалавека, падкрэсьліў афіцыйны Бэрлін.