Як вядома, падчас свайго штогадовага звароту да парлямэнту, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што аддаў загад прыступіць да распрацоўкі Дырэктывы № 4, накіраванай на лібэралізацыю эканомікі. Праект гэтага дакумэнту ўжо апублікавалі --> http://udf.by/sobytie/30446-takoj-liberalizacii-belarus-eshhe-ne-videla.html некаторыя сайты. Паводле праекту, прадугледжваюцца сапраўды кардынальныя зьмены ў беларускай эканоміцы, такія як лібэралізацыя цэнаў і замежнага гандлю, сапраўдная прыватызацыя ды іншае. Наколькі рэальнае прыняцьцё гэтага дакумэнту ў такім выглядзе? Хто і чаму сёньня супраціўляецца лібэралізацыі эканомікі? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.