Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра дзяржаўнасьць гэтых утварэньняў казаць не выпадае”


Пра сытуацыю ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Юры Дракахруст гутарыў з аглядальнікам радыё “Рэха Каўказу” Алегам Кусавым.








Кусаў: Сытуацыя ў абедзьвюх рэспубліках розная, але аб'ядноўвае іх адно – за гэтыя два гады гэтыя рэспублікі не наблізіліся
да незалежнасьці, а наадварот паказалі, што высілкі Расеі па здабыцьцю прызнаньня аказаліся марнымі.

У Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ня стала больш людзей. Здавалася б, пасьля прызнаньня незалежнасьці многія маглі б вярнуцца. Але насельніцтва засталося прыблізна такім жа. І гэта пры тым, што туды былі ўведзеныя буйныя кантынгенты расейскіх войскаў. Адток працягваецца і гэта асабліва бачна на прыкладзе Паўднёвай Асэтыі. Адток ідзе ў Паўночную Асэтыю. Казаць, што дзяржаўнасьць у гэтых утварэньнях усталявалася, не выпадае. Грошай расейскіх стала больш, а выніку менш. Цхінвалі як быў разбураны, так і застаецца. У Паўднёвай Асэтыі няма эканомікі. Няма нават ідэяў, як яе завесьці. Пра якую дзяржаву можна весьці гаворку?

Паўднёвая Асэтыя цалкам жыве на датацыі з Расеі і цалкам кіруецца расейскім прадстаўніком Вадзімам Броўцавым.
Зараз у Паўднёвай Асэтыі жыве 30 тысяч чалавек. Прычым палова зь іх маюць дамы ва Ўладзікаўказе, у Паўночнай Асэтыі і прыяжджаюць у Паўднёвую Асэтыю на лета, як на дачу. А зімой зьяжджаюць за хрыбет, бо жыць у Паўднёвай Асэтыі немагчыма, там няма элемэнтарных бытавых умоваў. Парадокс, але жыцьцё ў Паўднёвай Асэтыі пагоршылася пасьля абвяшчэньня незалежнасьці.

Радыё Свабода: А ці спрабавалі ў гэтай сытуацыі прадстаўнікі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі наладзіць нейкі дыялёг з Тбілісі?

Кусаў: Не, яны прыкрываюцца формулай Крамля, што з Саакашвілі ня можа быць ніякіх перамоваў. Але яны ня хочуць весьці і перамовы зь іншымі грузінскімі прадстаўнікамі, з тымі, хто нязгодны з Саакашвілі. Там робіцца ціск на тых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, якія спрабуюць навязаць нейкія эканамічныя і гуманітарныя сувязі з грузінскім грамадзтвам. Ёсьць відавочнае нежаданьне лідэраў гэтых утварэньняў камунікаваць нават з тымі сіламі ў Грузіі, якія прапаноўваюць мірны дыялёг. Напрыклад, па пытаньні ўцекачоў. Ніводнага зь іх улады Паўднёвай Асэтыі не жадаюць прыняць да сябе. На думку экспэртаў, кіраўніцтвы Сухумі і Цхінвалі вельмі залежаць ад Крамля і пакуль адтуль ня будзе загаду, ніводзін зь іх не сустрэнецца ні зь якім грузінскім палітыкам, якія б лёзунгі для ўрэгуляваньня ён ні прапаноўваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG