Колькі людзей у Беларусі можна залічыць у сярэднюю клясу? Якімі характарыстыкамі адзначаецца сярэдняя кляса — матэрыяльнымі, сацыяльнымі, палітычнымі? Колькі зарабляюць гэтыя людзі, дзе працуюць, якія палітычныя погляды маюць? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць незалежны сацыёляг Аляксандар Сасноў і намесьнік галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч.