Ці можна лічыць візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Літву сур’ёзным прарывам у справе далейшай легітымацыі цяперашняга беларускага рэжыму на Захадзе? Ці можна пагадзіцца з тымі, хто заяўляе, што запрашэньне Лукашэнку ў Вільню – гэта ганьба для Літвы? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць – з Менску палітоляг Уладзімер Мацкевіч, з Кіева – міжнародны аглядальнік Віталь Портнікаў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.