Аляксандр Лукашэнка не выконвае абяцаньне далучыцца да пагадненьня аб стварэньні Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. У чым прычыны такіх хістаньняў? Якія ўмовы выстаўляе Беларусь? Чаму не ўдалося ўступіць у Сусьветную гандлёвую арганізацыю разам краінам-удзельнікам Мытнага зьвязу? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Мы” Кірыла Пазьняк зь Менску і намесьнік дэкана факультэту сусьветнай эканомікі і міжнародных адносін Дзяржаўнага унівэрсытэту – Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў з Масквы.