Чаму Лукашэнка пагадзіўся падпісаць пагадненьне аб стварэньні сілаў хуткага рэагаваньня АДКБ? Ці азначае гэта, што беларускія салдаты будуць ваяваць за межамі краіны? Якое значэньне гэтае рашэньне Менску мае для расейскай палітыкі? Як яно адаб’ецца на адносінах Беларусі з Эўразьвязам у межах праграмы Ўсходняга партнэрства. Гэтыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” абмяркоўваюць: аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк і аглядальнік рускай службы нашага радыё Андрэй Шары.