Хто ня хоча дыялёгу — Менск ці Захад? Ці мае рацыю Зянон Пазьняк ў крытыцы заходніх санкцыяў? Пакет новых саюзных праграмаў — гэта сьмерць сувэрэнітэту Беларусі ці чарговая бурбалка? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Падзеі 14 верасьня
У нядзелю ўвечары польская паліцыя затрымала пад Варшавай беларускага актывіста Макарыя Малахоўскага, які ўвосень 2020 году выехаў у Польшчу ад перасьледу з боку беларускіх уладаў. Яны абвінавачваюць Малахоўскага ў наезьдзе на супрацоўніка ДПС.
Грамадзкі дзяяч, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, у мінулым рэстаратар Вадзім Пракопʼеў расказвае пра сваю ініцыятыву «Радыё Гаага», тлумачыць, што такое першы, другі і трэці барак у канцлягеры. Пракопʼеў заяўляе, што народ мае права на паўстаньне, якое сам ён гатовы ўзначаліць.
Мы Бастылію ня бралі, затое ўзялі ў беларускую мову нямала францускіх словаў — ад ботаў і гарматы пачынаючы. А вось словы пранцы, фрэнч, імя Францішак і прозьвішча Машэраў не францускага паходжаньня.
Найважнейшае за 13 верасьня 2021.
13 верасьня — 125 гадоў з дня нараджэньня Андрэя Мрыя (сапраўднае імя — Андрэй Шашалевіч). Ягоны раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929–30), у якім пісьменьнік найбольш ярка паказаў новаўтвораныя камуністамі антычалавечыя парадкі, зрабіў сэнсацыю, а на аўтара пачалося сапраўднае паляваньне.
Падзеі 12 верасьня 2021.
Зьехаць ці застацца? Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
Падзеі 10 верасьня
Якую ступень інтэграцыі прадугледжваюць новыя саюзныя праграмы, ухваленыя Лукашэнкам і Пуціным? Ці прадугледжаныя ў іх кантрольныя ці наглядныя органы? У якой ступені гэтыя дакумэнты абмяжоўваюць сувэрэнітэт Беларусі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Дзьмітры Бутрын.
Якія вынікі маскоўскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Чаму яны зараз канчаткова не падпісалі інтэграцыйны пакет? У чым абвешчаныя дамоўленасьці, калі яны будуць канчаткова зацьверджаныя, абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.
Якія вынікі маскоўскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Чаму яны зараз канчаткова не падпісалі інтэграцыйны пакет? У чым абвешчаныя дамоўленасьці, калі яны будуць канчаткова зацьверджаныя, абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі? Ці
Падзеі 9 верасьня
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2021» і чарговыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна пра інтэграцыю.
Ян Максімюк гутарыць з псыхолягам і псыхатэрапэўтам Дар’яй Альпэрн-Каткоўскай пра праблемы адаптацыі да жыцьця ў чужой краіне.
Маем калярытныя ўстойлівыя выразы з назвамі гарадоў — сваіх і чужых. У тым ліку пра Маскву.
Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае Арсень Сівіцкі.
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium спрачаюцца палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч і палітычны аналітык Зьміцер Панкавец.
Ці мае рацыю Зянон Пазьняк зь яго прапановай прыпыніць эканамічныя санкцыі і пачаць дыялёг з рэжымам Лукашэнкі аб спыненьні рэпрэсіяў? Ці гатовыя рэжым і Захад да такога дыялёгу? Ці кідаюць санкцыі Лукашэнку ў абдымкі Пуціна? Якія шанцы на новы грамадзкі пад’ём у выніку санкцыяў?
Найважнейшае за 5 верасьня.
30 гадоў таму сталічныя дэпутаты вярнулі гораду беларускую назву МЕНСК. Але ў Вярхоўным Савеце не хапіла 31 голасу гэта зацьвердзіць. ТЭКСТЫ, ВІДЭА, АЎДЫЁ
На сьмерць Алеся Разанава адгукнуўся польскі пісьменьнік Кшыштаф Чыжэўскі, заснавальнік Цэнтру «Памежжа» у Сэйнах у паўночна-ўсходняй Польшчы, ініцыятар і арганізатар шматлікіх праграм міжкультурнага дыялёгу на памежжы розных рэгіёнаў Эўропы і сьвету.
Падзеі 4 верасьня
Верасьнёўскія кніжныя навінкі адкрываюць імёны маладых, перад якімі неабсяжны сьвет жыцьця ў слове і для слова, і ўшаноўваюць знаных, перад якімі ўжо закрыўся гэты сьвет, але ня змоўкла іхняе слова. А яшчэ знаёмяць з тымі, каго зь іншых шыротаў прывабіла да сябе беларуская літаратура.
Падзеі 3 верасьня
Падзеі 2 верасьня
Мойра Ўілан, дырэктарка ў пытаньнях дэмакратыі і тэхналёгій амэрыканскай недзяржаўнай арганізацыі Нацыянальны дэмакратычны інстытут, расказала пра магчымасьці і пагрозы, які нясуць новыя тэхналёгіі, у прыватнасьці тэхналёгіі пятага пакаленьня ў тэлекамунікацыях — 5G.
Што азначае розначытаньне паміж заявай аб інтэграцыі амбасадара Беларусі ў Расеі Сямашкі і удакладненьнем амбасады? Якія «дарожныя мапы» мяркуецца падпісаць 9-10 верасьня? Ці прадугледжваюць яны стварэньне рэгулятара ў энэргетычнай сфэры? Адказвае дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш
Абмяркуйма, як лепш па-беларуску. Напрыклад, не „сачыненьне“, а твор.
Падзеі 31 жніўня
Амбасадар Беларусі ў Расеі Сямашка заявіў, што Лукашэнка і Пуцін падпішуць 9 верасьня ўсе інтэграцыйныя «дарожныя мапы». Якія наступствы для Беларусі гэта будзе мець? Ці будуць новыя інтэграцыйныя пагадненьні прызнаныя міжнароднай супольнасьцю? Якой будзе грамадзкая рэакцыя ў Беларусі?
Найважнейшае за 30 жніўня.
Найважнейшае за 29 жніўня 2021 г.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
Чаму ліквідавалі Беларускую асацыяцыю журналістаў? Ці магчыма было задаволіць прэтэнзіі, якія ўлады прад'яўлялі асацыяцыі? Як чальцы і кіраўніцтва БАЖ зьбіраюцца дзейнічаць зараз, пасьля фармальнай ліквідацыі? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае намесьнік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
Падзеі 27 жніўня
27 жніўня — 110 гадоў з дня нараджэньня Сяргея Новіка-Пяюна. Паэт, кампазытар, перакладчык, мастак, выдавец, актор, чалавек, які за беларускасьць сядзеў у турмах пры ўсіх рэжымах.
Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім ўзялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў. Паэткі Крысьціна Бандурына і Віка Трэнас, журналістка Аліна Рудзіна, і грамадзкая актывістка Наста Базар.
Падзеі 26 жніўня
Джэрэмі Марк доўгі час працаваў у Міжнародным валютным фондзе, а цяпер ён дасьледчык у амэрыканскім аналітычным цэнтры Атлянтычная рада (The Atlantic Council). У гутарцы з Радыё Свабода ён расказаў, як МВФ прымае рашэньні даць грошы нейкай краіне.
Свабода папрасіла траіх чытачоў з розных пакаленьняў напісаць пра 10 кніжак беларускай літаратуры апошняга 30-годзьдзя, якія зрабілі на іх настолькі моцнае ўражаньне, што застаюцца ў памяці да сёньня. Свой выбар прадстаўляе Ян Максімюк.
Падзеі 25 жніўня
Чаму камуністычная большасьць Вярхоўнага Савету БССР у жніўні 1991 году прагаласавала за незалежнасьць? Ці звалілася незалежнасьць на беларусаў як сьнег на галаву? Дзякуючы чаму Беларусь застаецца незалежнай і праз 30 гадоў пасьля 25 жніўня 1991 году?
Чаму камуністычная большасьць ВС БССР у жніўні 1991 году прагаласавала за незалежнасьць? Ці звалілася незалежнасьць на беларусаў, як сьнег на галаву? Дзякуючы чаму Беларусь застаецца незалежнай і праз 30 гадоў пасьля 25 жніўня 1991 году? Адказваюць Рыгор Астапеня і Віталь Цыганкоў
Прафэсар Уладзімер Дунаеў, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту, аналізуе апошнія вынікі паступленьня ў беларускія ВНУ і адзначае, што колькасьць беларускіх студэнтаў, якія едуць вучыцца ў Расею — скарачаецца, а тых, хто едзе вучыцца на Захад — павялічваецца.
Падзеі 24 жніўня
Чаму са сьпісу атрымальнікаў адмысловых правоў запазычаньня былі выключаныя Афганістан, Вэнэсуэла і М'янма, але не Беларусь? Заходнія краіны, якія не прызнаюць Лукашэнку, не змаглі ці не захацелі паўплываць на рашэньне МВФ адносна Беларусі? Адказвае Валер Кавалеўскі.
Загрузіць яшчэ