У чым мае рацыю Пазьняк?
Ці мае рацыю Зянон Пазьняк зь яго прапановай прыпыніць эканамічныя санкцыі і пачаць дыялёг з рэжымам Лукашэнкі аб спыненьні рэпрэсіяў? Ці гатовы рэжым і Захад да такога дыялёгу? Ці кідаюць санкцыі Лукашэнку ў абдымкі Пуціна? Якія шанцы на новы грамадзкі пад'ём у выніку санкцыяў? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium спрачаюцца палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч і палітычны аналітык Зьміцер Панкавец.