10 верасьня ў Менску Савет міністраў «саюзнай дзяржавы» ўхваліў 28 саюзных праграм і асноўныя кірункі стварэньня «саюзнай дзяржавы» да 2023 году
Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Дзьмітры Баскаў сышоў са сваёй пасады
У Менску адбылася чарговая акцыя жанчын зь бела-чырвонымі парасонамі
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў
Ператрусы прайшлі 9 верасьня ў некалькіх пэнсіянэрак, якіх раней судзілі за чытаньне беларускіх кніг у электравіку
19-гадовую Вікторыю Лёвіну міліцыянты затрымалі 9 верасьня на вуліцы Адзінцова ў Менску, яе адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС, дзе на яе склалі пратакол, пазначыўшы, што яна «правяла пікетаваньне, маючы на галаве афарбоўку валасоў бел-чырвона-белага колеру»
Ад грамадзянкі Швайцарыі, палітзьняволенай Натальлі Хершэ прыйшоў першы ліст за апошнія амаль чатыры месяцы
Расейскі ўрад прыняў рашэньне зьняць усе каранавірусныя абмежаваньні ў авіязносінах паміж Беларусьсю і Расеяй
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць імаверным перарастаньне канфлікту з Расеяй у поўнамаштабную вайну
У часовай сьледчай камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны, якая расьсьледавала сытуацыю з затрыманьнем «вагнэраўцаў» у Менску і перадачай іх Расеі, заявілі, што спэцслужбы Ўкраіны сапраўды спрабавалі выцягнуць «вагнэраўцаў» ва Ўкраіну, але рэалізацыю зьмянілі на пэўным этапе спэцслужбы Расеі і Беларусі