Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яшчэ пройдзем пераможным маршам». Згадваем, як год таму праходзіў жаночы Гранд-марш салідарнасьці

29 жніўня 2020. Менск.
29 жніўня 2020. Менск.

Год таму 29 жніўня ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел некалькі тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.

Паэтка, публіцыстка Крысьціна Бандурына, паэтка, рэдактарка Віка Трэнас, журналістка Аліна Рудзіна і грамадзкая актывістка Наста Базар згадваюць падзеі гадавой даўнасьці, асэнсоўваюць страты і дасягненьні, а таксама разважаюць пра новы фармат жаночага актывізму і пратэсту.

Глядзіце размову цалкам на відэа

Асноўныя тэзісы

Крысьціна Бандурына:

Крысьціна Бандурына, фота Івана Іванчанкі

  • Гэта сапраўды быў гранд-марш. Нават калі згадваю, вочы гараць. Агромністы паток жанчын, і ўсе адна адну падтрымліваюць. Было натхняльна і сьмела.
  • Нечакана было пабачыць, што нас так шмат, што мы гатовыя і што мы не баімся. Найбольш запамінальнымі на жаночых маршах будуць жаночыя крэатыўныя плякаты.
  • Тое, што мяне акаляе цяпер, прыносіць мала пазытыву. Я проста не магу падлічыць, колькі маіх сяброў і знаёмых зьехалі з краіны, колькі прайшлі праз турмы і як складана было ўсё гэта перажываць.
  • Пазытыўнае — знаёма кожнаму і кожнай, хто бываў тады на вуліцах. Гэта пераадоленьне сябе, свайго страху і адчуваньне павагі да сябе і сваіх сяброў, пра якіх ніколі б у жыцьці не падумала, што яны будуць побач, а яны аказваліся побач.
  • Былі расчараваньні, калі людзі, якія, падавалася б, падзяляюць твае погляды, насамрэч аказваліся не такімі, якімі ты іх уяўляла. Гэтая мяжа толькі пашыраецца. Вельмі глыбокі разлом. Галоўны здабытак яшчэ наперадзе — і ў тым, каб мы гэты разлом пераадолелі.
  • Адзінае, што я бачу магчымым цяпер, — узаемадапамога і ўзаемападтрымка.

Аліна Рудзіна:

Аліна Рудзіна
Аліна Рудзіна
  • Было натхняльнае адчуваньне ад таго, што вакол шмат дзяўчат, жанчын у нашых колерах. Было таксама адчуваньне небясьпекі і страху, бо нас суправаджалі аўтазакі і АМАП.
  • Я здымала відэа, рабіла фота, стрыміла. Цяпер вельмі балюча бачыць напаміны з таго году.
  • Год таму здавалася, што горад наш, краіна наша, усё будзе толькі добра. Цягам году столькі дрэннага здарылася. Нашы калегі, сябры, блізкія — за кратамі, у выгнаньні.
  • Калі я згадваю тыя падзеі, ёсьць адчуваньне жаночай моцы. Памятаю Марыю Калесьнікаву, якая натхняла і матывавала.
  • Толькі магу спадзявацца, што некалі мы ў Беларусі яшчэ пройдзем пераможным маршам.

Віка Трэнас:

Віка Трэнас. Архіўнае фота.
Віка Трэнас. Архіўнае фота.
  • Заканамерна, што гэтая рэвалюцыя — жаночая. Акрамя маршаў, быў вельмі актыўны ўдзел жанчын у мікрараёнах. У дваровых чатах, у лякальных актыўнасьцях галоўнымі рухавікамі былі дзяўчаты.
  • Гэта і ўрокі мінулага. Пасьля Другой сусьветнай вайны жанчыны вымушаныя былі араць на сабе зямлю, бо каня трэба было берагчы. Яны ўпрагаліся ў плуг і ішлі.
  • Калі я прачытала мэмуары аднаго чалавека, які прыгадваў гісторыю сваёй бабулі, то зразумела, адкуль у беларускіх жанчынах сталёвы стрыжань унутры. Яны могуць усё.
  • Ва ўсе гады ў беларускай гісторыі былі жанчыны, якія стваралі грамадзянскую супольнасьць.
  • Постаці Святланы Ціханоўскай і Марыі Калеснікавай сталі ўзорам, прыкладам, калі можна так сказаць, для нашых жанчын. «Калі яны змаглі, значыць, і я змагу».
  • Што мы набылі? Па-ранейшаму нашыя беларускія жанчыны — гэта сіла, пяшчота, спагада і эмпатыя. Яны і моцныя, і пяшчотныя, і могуць шмат чаго. Я веру ў нашых жанчын.
  • Што рабіць цяпер? Партызаншчына ўнутры краіны (захаваньне свайго мэнтальнага здароўя) і максымальная публічнасьць за яе межамі.
  • Фармаваньне крытычнага мысьленьня — аснова, тое, што дапаможа дагрукацца да той часткі грамадзтва, якая жыве «ў сьвеце ружовых адзінарогаў» і ўпарта не заўважае гуманітарнай і сацыяльна-эканамічнай катастрофы ў Беларусі.

Жаночы марш салідарнасьці ў Менску. Фотагалерэя

1/40
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
2/40

3/40

4/40

5/40

6/40

7/40

8/40

9/40

Марыя Калесьнікава таксама прыйшла на жаночую акцыю
10/40 Марыя Калесьнікава таксама прыйшла на жаночую акцыю
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/40

12/40

13/40

14/40

15/40

16/40

АМАП заблякаваў вуліцу і не пускае пратэстоўцаў
17/40 АМАП заблякаваў вуліцу і не пускае пратэстоўцаў
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
18/40

Жанчыны сярод супрацоўнікаў АМАП
19/40 Жанчыны сярод супрацоўнікаў АМАП
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
20/40

21/40

22/40

23/40

АМАП заблякаваў падземны пераход насупраць ЦУМу і не пускае туды жанчын
24/40 АМАП заблякаваў падземны пераход насупраць ЦУМу і не пускае туды жанчын
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
25/40

Пэрфоманс каля Камароўскага рынку
26/40 Пэрфоманс каля Камароўскага рынку
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Жанчыны ўвесь час блытаюць сілавікоў, мяняюць кірунак руху. Супрацоўнікі АМАП бегаюць за шэсьцем, становяцца на шляху пратэстоўцаў, спрабуюць раздрабніць натоўп
27/40 Жанчыны ўвесь час блытаюць сілавікоў, мяняюць кірунак руху. Супрацоўнікі АМАП бегаюць за шэсьцем, становяцца на шляху пратэстоўцаў, спрабуюць раздрабніць натоўп
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
АМАП перагарадзіў дарогу ў бок цэнтру па вуліцы Куйбышава
28/40 АМАП перагарадзіў дарогу ў бок цэнтру па вуліцы Куйбышава
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
29/40

30/40

Жанчын жорстка не пускаюць у бок цэнтру
31/40 Жанчын жорстка не пускаюць у бок цэнтру
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
32/40

Жанчыны прарваліся праз амапаўскую шчэпку ля плошчы Бангалор
33/40 Жанчыны прарваліся праз амапаўскую шчэпку ля плошчы Бангалор
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
34/40

35/40

36/40

37/40

38/40

39/40

Шэсьце скончылася каля Акадэміі навук. На вачах карэспандэнта Свабоды затрымалі маладога чалавека, які шоў зусім у іншы бок
40/40 Шэсьце скончылася каля Акадэміі навук. На вачах карэспандэнта Свабоды затрымалі маладога чалавека, які шоў зусім у іншы бок
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Наста Базар:

Наста Базар. Архіўнае фота.
Наста Базар. Архіўнае фота.
  • У рэвалюцыі сапраўды жаночы твар. Мы маем вялікае выгараньне і вялікую адказнасьць.
  • Мы павінны фіксаваць свой стан і думаць, што будзе далей. За год зьмянілася шмат, але дагэтуль жанчыны маюць вядучую ролю ў гэтай рэвалюцыі і з гэтай пасады ня сыдуць.
  • Шмат жанчын выйшлі таму, што не было каму, яны выйшлі за мужчын. Але я асабіста ведаю вельмі шмат жанчын, якія выйшлі за сябе, за свае правы, і працягваюць гэта рабіць. І гэта самы вялікі здабытак гэтага году.
  • За гэты год мы моцна пасталелі. Для мяне самая важная каштоўнасьць — каштоўнасьць чалавечага жыцьця, каштоўнасьць асобы.
  • Я падтрымліваю і буду падтрымліваць жанчын. У мяне няма стратэгіі, што мы будзем рабіць, каб перамагчы, але ёсьць мэта — падтрымаць найперш жанчын, падтрымаць жаданьне жанчын рабіць свой выбар.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG